Палёты ў Віленскім аэрапорце прыпыняліся з-за неапазнанага аб’екта. Магчыма, гэта зонд з Беларусі
Нацыянальны цэнтр кіравання крызісамі Літвы паведаміў, што з-за выяўлення лятаючага аб’екта ў аўторак раніцай у Віленскім аэрапорце былі прыпыненыя палёты, піша Delfi.lt.
Кампанія Oro Navigacija перадала інфармацыю пра заўважаны лятаючы аб’ект службам аэрапорта каля 8.33 гадзін.
Для атрымання актуальнай інфармацыі пра час вылету рэйсаў пасажырам варта было звяртацца непасрэдна ў сваю авіякампанію.
Праз некаторы час палёты былі адноўленыя.
Пазней літоўскі Нацыянальны цэнтр кіравання крызісамі паведаміў, што, магчыма, гэта метэаралагічны зонд, што прыляцеў з Беларусі.
Каментары