Украінскія дроны атакавалі Сочы ў ноч на аўторак, паведаміў губернатар Краснадарскага краю Вячаслаў Кандрацьеў. У гэты момант у горадзе мог знаходзіцца прыбыўшы напярэдадні Уладзімір Пуцін, піша «Агенцтва».

У выніку атакі БПЛА загінуў адзін чалавек, паведаміў кіраўнік рэгіёна. Мужчына быў за рулём аўтамабіля, у які патрапілі абломкі збітага дрона. Таксама пашкоджанні атрымалі «прыкладна шэсць» прыватных дамоў, дадаў Кандрацьеў. З заяў афіцыйных асобаў і публікацый у СМІ не зразумела, дзе менавіта абломкі забілі мужчыну і пашкодзілі прыватныя дамы.
Уначы над Сочы тройчы ўключаліся сірэны паветранай трывогі, сведчыць маніторынгавы тэлеграм-канал. Аэрапорт Сочы закрываўся больш чым на 30 хвілін.
У момант атакі ў Сочы мог знаходзіцца Уладзімір Пуцін. Напярэдадні менавіта з гэтага горада ён удзельнічаў па відэасувязі ў нечарговай сустрэчы БРІКС, указана на сайце Крамля.
За некалькі гадзін да гэтага ў Сочы прыбыў Іл-96-300ПУ лётнага атрада «Расія» з бартавым нумарам RA-96024, сведчаць дадзеныя Flightradar24. Менавіта на гэтым самалёце Пуцін лётаў на Аляску на сустрэчу з Дональдам Трампам. Паводле дадзеных Flightradar24, гэты борт дагэтуль знаходзіцца ў Сочы.
У Сочы размешчана рэзідэнцыя Пуціна «Бачароў ручай». Раней Пуцін жыў у горадзе тыднямі, аднак з тых часоў, як да Сочы сталі далятаць украінскія дроны, ён практычна перастаў наведваць горад, пісаў «Праект» у кастрычніку мінулага года. Напрыклад, калі ў лістападзе 2024 года ён усё ж наведаў Сочы дзеля прамовы ў Валдайскім клубе, то, верагодна, правёў у горадзе толькі дзень і начаваў у самалёце.
У канцы жніўня 2025 года абломкі ўкраінскага дрона ўпалі ў Геленджыку і выклікалі пажар побач з палацам Пуціна на мысе Ідакапас. Агонь тушылі чатыры дні.
Каментары