У Бешанковіцкім раёне на падворку царквы знайшлі стары надмагільны камень
У вёсцы Ула Бешанковіцкага раёна падчас земляных работ пры аднаўленні праваслаўнага храма Святой Жыватворнай Тройцы быў знойдзены старажытны надмагільны камень, паведамляе мясцовы тэлеграм-канал.

На пліце можна ўбачыць літары лацінскага алфавіту, аднак прачытаць іх вельмі цяжка, таму пакуль не ўдалося дакладна вызначыць, каму належыць гэтае пахаванне. Не могуць пакуль яшчэ нават разабраць, польская там мова ці нямецкая. Настаяцель храма, айцец Радзівон, мяркуе, што надмагільны камень мае больш за сто гадоў і з’яўляецца сведчаннем даўняй гісторыі гэтага месца.
Знаходка была зроблена ў працэсе рэстаўрацыйных работ, якія вядуцца тут ужо некалькі гадоў.

У 2026 годзе храм Святой Жыватворнай Тройцы ва Уле будзе святкаваць 130-годдзе свайго існавання.
Каментары