Свет1111

Расія і Украіна ратыфікавалі Харкаўскі пакт

Апазіцыя ў Кіеве выкарыстала дымавыя шашкі і яйкі, спрабуючы сарваць працэдуру.

Апазіцыя ў Кіеве выкарыстала дымавыя шашкі і яйкі, спрабуючы сарваць працэдуру.

Украінскі і расійскі парламенты сёння ратыфікавалі пагадненне аб падаўжэнні тэрміну знаходжання Чарнаморскага флоту ў Крыме да 2042 года. Пагадненне было дасягнутае прэзідэнтамі Украіны і Расіі — Віктарам Януковічам і Дзмітрыем Мядзведзевым — падчас іх сустрэчы ў Харкаве 21 красавіка.

Цаною за згоду Кіева на дыслакацыю расійскага флоту на ўкраінскай тэрыторыі да 2042 году было зніжэнне кошту на расійскі газ для Ўкраіны.

Падчас сустрэчы Януковіча зь Мядзведзевым «Газпром» і «Нафтагаз Украіны» падпісалі дапаўненні да кантрактаў аб пастаўках і ўмовах транзіту расійскага газу да 2019 году. Януковіч паведаміў журналістам, што Масква пайшла насустрач Кіеву, знізіўшы кошт на газ для Ўкраіны з 330 да 230 даляраў за тысячу кубаметраў. У выніку, на працягу 10 гадоў Украіна атрымае «інвестыцыйную дапамогу» ад Расіі ў выглядзе газу на суму каля 40 мільярдаў даляраў.

Ратыфікацыя дамовы прайшла без ніякіх праблемаў у Дзярждуме Расеі.

Затое ратыфікацыя ў Вярхоўнай Радзе ў Кіеве прайшла пры вельмі гучных пратэстах апазіцыі, як у будынку парламента, так і знутры. Дэпутаты апазіцыі закідвалі старшыню Вярхоўнай Рады Ўладзіміра Літвіна яйкамі, калі ён адкрываў сесію і прымаў прысягу ад новых дэпутатаў. Потым у залі Вярхоўнай Рады пачаліся тузаніна і бойкі, а залю напоўніў дым ад дымавых шашак.

Нягледзячы на такія абставіны, Літвіну ўдалося паставіць дамову аб Чарнаморскім флоце на галасаванне, і яе падтрымалі 236 дэпутатаў большасці. Паводле паведамленняў украінскіх СМІ, на сесіі было зарэгістравана 211 дэпутатаў.

Бойкі і тузаніна ўзніклі таксама паміж прыхільнікамі апазіцыі ды міліцыяй перад будынкам Вярхоўнай Рады ў Кіеве. Там сабралася каля сямі тысяч пратэстоўцаў.

Юлія Цімашэнка, лідэр найбольшага апазіцыйнага блоку, які носіць яе імя, заявіла, што едзе ў рэгіёны, каб «падымаць людзей» і агітаваць за датэрміновыя парламенцкія выбары.

У Расіі пагадненне ратыфікавалі адзінагалосна. Ніхто не ўсумніўся, што Расіі варта выкінуць 40 млрд даляраў узамен за ўплыў у Крыме.

Каментары11

Цяпер чытаюць

17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая дзяўчына патрацілі на сябе мільён рублёў, сабраны на дабрачыннасць3

17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая дзяўчына патрацілі на сябе мільён рублёў, сабраны на дабрачыннасць

Усе навіны →
Усе навіны

«Першыя 5‑6 аўтобусаў занятыя». Як цяпер дабіраюцца з Беларусі ў Польшчу і не толькі

Зніклую карціну Пікаса за 600 тысяч еўра знайшлі ў кансьержкі1

Прыбытак Ryanair узляцеў на 40% дзякуючы нежаданню еўрапейцаў лятаць у ЗША

У Смалявічах будуюць школу з фасадамі ў стылі карцін Малевіча ФОТЫ3

У Славакіі зноў адкрываюць беларускае пасольства1

Сем жыхароў Смаргоні асудзілі за ўдзел у закрытым дваровым чаце1

Да вясны пабудуюць веладарожку да Мінскага мора5

Пачынаюць будаваць новую частку аўтамабільнага моста цераз Мухавец у Брэсце

«Гэта не плоў, а каша з мясам». Беларусы зноў спрачаюцца з-за школьнага харчавання

больш чытаных навін
больш лайканых навін

17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая дзяўчына патрацілі на сябе мільён рублёў, сабраны на дабрачыннасць3

17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая дзяўчына патрацілі на сябе мільён рублёў, сабраны на дабрачыннасць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць