Надвор'е11

Апошні тыдзень лістапада будзе з пераменамі тэмператур і частымі ападкамі

Сіноптык Дзмітрый Рабаў у эфіры тэлеканала АНТ расказаў, якім будзе апошні тыдзень лістапада — з 24 да 30 лістапада. Паводле яго слоў, гэта надвор’е будзе цалкам адпавядаць позняй восені: яно будзе нестабільным, з пераменамі тэмператур і частымі ападкамі.

Фота ілюстрацыйнае

Рабаў адзначыў, што краіна цяпер пад уплывам чарговай «каруселі атлантычных цыклонаў», якія прыносяць у Беларусь новыя порцыі халоднага паветра. Таму на працягу тыдня магчымыя як снег і мокры снег, так і дождж.

Сіноптык падкрэсліў: сапраўднага зімовага надвор’я ў канцы лістапада і нават у пачатку снежня чакаць яшчэ не варта.

У панядзелак, 24 лістапада, у краіну прыйдуць вільготныя паветраныя масы. Чакаюцца снег, мокры снег і дождж. Уначы і раніцай магчымыя туман і слабы галалёд. Тэмпература ноччу — ад +1 да —6, удзень каля нуля.

У аўторак, 25 лістапада, стане крыху цяплей: удзень да +3.

У сераду, 26 лістапада, чарговы атмасферны фронт зноў прынясе снег і мокры снег па ўсёй краіне. Уначы і раніцай — туманы і галалёдзіца. Тэмпература — ад +1 да —4, удзень ад 0 да +6.

У чацвер—пятніцу, 27—28 лістапада, у Беларусь прыйдзе больш устойлівы антыцыклон. Значных ападкаў не чакаецца. Уначы і раніцай усё яшчэ туман, тэмпература — ад —1 да +6. Удзень — каля нуля.

Апошнія дні восені, 29—30 лістапада, будуць пад уплывам вобласці высокага ціску. У некаторых раёнах магчымыя невялікія ападкі. Уначы і раніцай — туман, ад —1 да +6.

У суботу днём ад +1 да —3, у нядзелю — каля нуля.

Такім чынам, тыдзень будзе пераменлівым, з частымі туманамі, ападкамі і невялікімі начнымі замаразкамі.

Каментары1

  • .
    23.11.2025
    Сёння перад і у час праходжання цыклона па Беларусі вецер вельмі спрыяльны для кантрабандысцкіх метэазондаў 🎈🚬
    Можна будзе бачыць, ці робіць Лукашэнка нешта па спыненню кантрабанды. Калі не, шансы на навіну пра закрыццё аэрапорта.

    І такія ўмовы паўторацца ў сярэдзіне тыдня пры наступным цыклоне.

    Прагнозы, да якіх дажыліся.

Цяпер чытаюць

Бухі Ігар з Віцебска ўжо не ведае, як адбіцца ад падарункаў ад розных брэндаў. І ўжо звальняецца з завода21

Бухі Ігар з Віцебска ўжо не ведае, як адбіцца ад падарункаў ад розных брэндаў. І ўжо звальняецца з завода

Усе навіны →
Усе навіны

Сям'я знайшла ідэальную здымную кватэру, але сусед аказаўся зацятым меламанам9

Як выглядае знакамітая кватэра Долінай, праз якую спявачку зненавідзелі ў Расіі6

Даследаванне: як жывуць і зарабляюць беларусы ў Польшчы8

На наступным тыдні літоўскія перавозчыкі плануюць пратэст у цэнтры Вільні на праспекце Гедыміна6

Хакеры ўзламалі 120 000 хатніх камер і прадавалі з іх сексуальны кантэнт4

Макрон паляцеў у Кітай1

Дарадца Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі правёў сустрэчу ў Белым доме4

Рубіа: Гэта не наша вайна8

Японцы дагэтуль не займаюцца сэксам. І ніхто не ведае чаму21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бухі Ігар з Віцебска ўжо не ведае, як адбіцца ад падарункаў ад розных брэндаў. І ўжо звальняецца з завода21

Бухі Ігар з Віцебска ўжо не ведае, як адбіцца ад падарункаў ад розных брэндаў. І ўжо звальняецца з завода

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць