Грамадства55

Заяўнікі гей‑прайду ў Мінску звярнуліся да Лукашэнкі

Беларускія і расійскія актывісты аргкамітэта »Славянскага гей‑прайду», запланаванага ў Мінску на 15 мая, звярнуліся да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай асабіста ўмяшацца ў працэс разгляду заяўкі на правядзенне акцыі, а таксама садзейнічаць афіцыйнаму прызнанню ў Беларусі Міжнароднага дня супрацьстаяння гамафобіі і трансфобіі.

Пра гэта паведаміў адзін з арганізатараў гей‑прайду Сяргей Андросенка.

Паводле яго слоў, накіраванне ліста на адрас прэзідэнта звязана з тым, што заяўка на правядзенне ў Мінску гей‑прайду знаходзіцца на разглядзе гарвыканкама ўжо больш за два месяцы.

Як адзначыў Андросенка, «Славянскі гей‑прайд 2010»

мае на мэце інфармаванне грамадства аб няроўным становішчы геяў, лесбіянак, бісексуалаў і трансгендэрных людзей на тэрыторыі Беларусі і Расіі і прыцягненне ўвагі грамадскасці, палітыкаў і СМІ да праблемы гомасексуальнасці.

«Не сакрэт, што праваабарончыя акцыі ў падтрымку сексуальных меншасцей, якія з’яўляюцца раўнапраўнымі грамадзянамі краіны, неаднаразова забараняліся ў Маскве. 5 мая ў Вільні быў забаронены »Балтыйскі гей‑прайд», нягледзячы на тое што Літва ўваходзіць у склад Еўрапейскага саюза», — сказаў Андросенка.

У адозве на імя кіраўніка дзяржавы падкрэсліваецца,

што арганізатары гей‑прайду не хочуць «эпатаваць публіку або наладжваць эратычныя паказы і канцэрты з пераапрананнем на вуліцы».

«Мы не збіраемся падрываць мараль грамадства. Больш за тое, мы мяркуем, што гэтае мерапрыемства пазітыўна адгукнецца на іміджы краіны, бо аднаполыя адносіны крымінальна не праследуюцца ў Беларусі, а гомасексуальнасць была выкраслена са спісу псіхічных расстройстваў Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя ў 1990 годзе. Значыць, грамадзяне гомасексуальнай арыентацыі павінны мець такія ж правы, якімі валодаюць грамадзяне гетэрасексуальнай арыентацыі», — гаворыцца ў лісце.

Беларускія і расійскія гей‑актывісты звяртаюць увагу Аляксандра Лукашэнкі на тое, што праваабаронча‑інфармацыйная акцыя «Славянскі гей‑прайд 2010» прымеркавана да Міжнароднага дня супрацьстаяння гамафобіі і трансфобіі, які адзначаецца ў краінах Еўрасаюза 17 мая. У заключэнне члены аргкамітэта адзначаюць, што, ладзячы мерапрыемствы »Славянскага гей‑прайду 2010», яны толькі хочуць »даказаць тое, што Беларусь па праве пазіцыянуецца як талерантная і гасцінная краіна».

Каментары5

Цяпер чытаюць

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі36

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Гомелем проста цяпер кружляе шахед21

У беларускіх крамах з’явілася марожанае са смакам дранікаў. Спадабалася не ўсім3

«Працаваў на будоўлі па 10—12 гадзін на дзень». Сябры — пра былога палітвязня Дзяніса Сакалоўскага, які памёр у Берліне6

Менеджара буйной IT-кампаніі асудзілі па абвінавачанні ва ўдзеле ў пратэстах і «садзейнічанні экстрэмізму»1

У Смаргоні 14‑гадовая дзяўчынка, каб не ісці на кантрольную, наглыталася 20 таблетак парацэтамолу і трапіла ў бальніцу2

Узброеная група на катары пад сцягам ЗША зладзіла перастрэлку з памежнікамі Кубы. Чацвёра загінулі1

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў32

У Мінску запусцілі сэрвіс з уцэненай ежай з кафэ. Якія там зніжкі?5

Трамп у размове з Зяленскім сказаў, што хоча, каб вайна скончылася як мага хутчэй, напрыклад, праз месяц10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі36

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць