Спорт22

У пераходных матчах згуляе «Смаргонь»

Сёння прайшлі шэсць матчаў заключнага 30‑га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе.

Фота ФК «Смаргонь»

Чэмпіёнам у мінулым туры стаў дэбютант вышэйшай лігі «МЛ Віцебск», срэбра ў мінскага «Дынама» (яны сёння паміж сабой згулялі ўнічыю — 1:1), бронза ў мазырскай «Славіі».

Пакідаюць вышэйшы дывізіён «Маладзечна» і «Слуцк».

Сёння вызначалася, хто зойме 14‑е месца і згуляе ў пераходных матчах з «Белшынай», што фінішавала трэцяй у першай лізе. Прамыя пуцёўкі ў вышэйшую лігу заваявалі «Баранавічы» і магілёўскі «Дняпро». 

На 14‑е месца «прэтэндавалі» «Смаргонь», «Нафтан» і «Віцебск».

«Нафтан» перамог дзяржынскі «Арсенал» 2:0, «Смаргонь» прайграла «Гомелю» 1:3, а «Віцебск» мазырскай «Славіі» 0:3.

Усе каманды набралі па 28 балаў, але за кошт асабістых сустрэч ніжэй аказалася «Смаргонь», якая і адпраўляецца ў стыкавыя матчы.

Заўтра будуць згуляныя дзве астатнія сустрэчы: БАТЭ — ФК «Мінск» і «Тарпеда-БелАЗ» — «Маладзечна».

Каментары2

  • Żvir
    29.11.2025
    Redkaja apošnim časam cikavaja infarmacyja ŭ spartovaj rubrycy.
  • 453543
    29.11.2025
    А што, у горадзе Смаргонi 40% насельнiцтва афрабеларусы (на фота 3 з 8 гульцоу)? Хаця не! Прабачце, я усё зразумеу. Гэта лепшыя прадстаунiкi Смаргонскага лiцейна-механiчнага завода (закапцiлiсь на працы, усе у сажы, пасля працы адразу ж прыбеглi пагуляць на матч).
    Жабрацкая краiна, жабрацкае насельнiцтва, але футбол гэта наш нацыянальны спорт (смешна), i Смаргонь проста абавязана перамагчы Гомель.
    I усе гэтыя "гульнi" за кошт бюджэту. Стадыёны пустыя не тое што на футболе, а нават на хакеi, куды прыганяюць школьнiкау, як стацiстау. Краiна ж проста не ведае, куды падзець "лiшнiя" грошы (сарказм).
    Короче. "Броня крепка, и танки наши быстры, товарищ Сталин в бой нас поведет!" (не хочу пiсаць гэту дрэнь на роднай мове).

Цяпер чытаюць

Лукашэнка паказаўся ў Амане толькі на чацвёрты дзень візіту — дома ў султана. З ім Віктар і Коля

Лукашэнка паказаўся ў Амане толькі на чацвёрты дзень візіту — дома ў султана. З ім Віктар і Коля

Усе навіны →
Усе навіны

«Умовы не становяцца лепшымі». Залужны адказаў, чым скончыцца вайна ва Украіне26

Шэрыя схемы, стрымы казіно і адпачынак у Дубаі. Вось як жыве і на чым зарабляе тыктокер Улад Белавусаў6

Бондарава тварам у твар сутыкнулася з дэманам у Dana Mall24

Зарэгістраваная першая ў свеце смерць чалавека ад птушынага грыпу H5N5. Вось што трэба ведаць6

«У будні — 2‑7 чалавек». Ксяндза з Мінска адправілі служыць у Магілёў, і ён не хавае свайго расчаравання16

«Мужыкі, я новенькі». Злодзей зайшоў на будпляцоўку і абакраў рабочых у іх на вачах

У Нацбанку расказалі, на колькі частак можа быць разарваная банкнота, каб яе абмянялі на цэлую

У сетцы мінскіх гіпермаркетаў заўважылі цэннікі ў расійскіх рублях14

Махатма Гандзі: ад чалавека, які верыў імперыі і ў імперыю, да чалавека, які тую імперыю перамог12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка паказаўся ў Амане толькі на чацвёрты дзень візіту — дома ў султана. З ім Віктар і Коля

Лукашэнка паказаўся ў Амане толькі на чацвёрты дзень візіту — дома ў султана. З ім Віктар і Коля

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць