Кіроўца BMW заснуў за рулём — лабавое сутыкненне на праспекце Незалежнасці
56‑гадовы кіроўца BMW выехаў на сустрэчную паласу і лоб у лоб сутыкнуўся з аўтамабілем BYD.

Інцыдэнт адбыўся каля 13.00 на праспекце Незалежнасці, насупраць ЦУМа. 56‑гадовы кіроўца BMW выехаў на сустрэчную паласу і лоб у лоб сутыкнуўся з аўтамабілем BYD.


Папярэдне, кіроўца BMW заснуў за рулём. Машыну вынесла на паласу сустрэчнага руху, адбыўся моцны ўдар.
На шчасце, ніхто не пацярпеў.
Каментары