Грамадства11

У Гомелі хлопец пры затрыманні ўкусіў супрацоўніка ДАІ

Летам у Гомелі адзін з мінакоў заўважыў маладога хлопца, які, хістаючыся, ішоў па праезнай частцы і кідаўся пад аўтамабілі на скрыжаванні вуліц Фрунзе і Інтэрнацыянальнай. Каб прадухіліць аварыю, сведка патэлефанаваў у міліцыю. Калі прыбылі супрацоўнікі ДАІ, хлопец павёў сябе агрэсіўна, піша выданне «Белка».

Фота ілюстрацыйнае

Хлопец некалькі разоў ударыў па лабавым шкле службовай машыны, спрабаваўшы яго разбіць, а потым ударыў супрацоўніка па руцэ і парваў на ім форменную майку разам з мацаваннем нагруднага відэарэгістратара. Адзін з інспектараў нават прывёў табельную зброю ў баявую гатоўнасць, але гэта не спыніла парушальніка: ён залез у службовы аўтамабіль на месца кіроўцы. Пры спробе надзець на яго кайданкі хлопец укусіў інспектара за палец.

Пасля вывучэння відэазапісаў і сведчанняў суд прызнаў 21‑гадовага гамельчука вінаватым у прымяненні гвалту і пагрозах у дачыненні да супрацоўнікаў унутраных спраў. Аднак жа ўлічылі тое, што ён мае пастаянную працу, станоўчую характарыстыку і раней не прыцягваўся ні да крымінальнай, ні да адміністрацыйнай адказнасці.

Суд вырашыў, што ізаляцыя ад грамадства ў гэтым выпадку не патрэбная і прызначыў парушальніку тры гады «хатняй хіміі».

Каментары1

  • Вольга
    30.11.2025
    Чарговы "сацыяльна блізкі".

Цяпер чытаюць

Лукашэнка паказаўся ў Амане толькі на чацвёрты дзень візіту — дома ў султана. З ім Віктар і Мікалай

Лукашэнка паказаўся ў Амане толькі на чацвёрты дзень візіту — дома ў султана. З ім Віктар і Мікалай

Усе навіны →
Усе навіны

«Умовы не становяцца лепшымі». Залужны адказаў, чым скончыцца вайна ва Украіне26

Шэрыя схемы, стрымы казіно і адпачынак у Дубаі. Вось як жыве і на чым зарабляе тыктокер Улад Белавусаў6

Бондарава тварам у твар сутыкнулася з дэманам у Dana Mall24

Зарэгістраваная першая ў свеце смерць чалавека ад птушынага грыпу H5N5. Вось што трэба ведаць6

«У будні — 2‑7 чалавек». Ксяндза з Мінска адправілі служыць у Магілёў, і ён не хавае свайго расчаравання16

«Мужыкі, я новенькі». Злодзей зайшоў на будпляцоўку і абакраў рабочых у іх на вачах

У Нацбанку расказалі, на колькі частак можа быць разарваная банкнота, каб яе абмянялі на цэлую

У сетцы мінскіх гіпермаркетаў заўважылі цэннікі ў расійскіх рублях14

Махатма Гандзі: ад чалавека, які верыў імперыі і ў імперыю, да чалавека, які тую імперыю перамог12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка паказаўся ў Амане толькі на чацвёрты дзень візіту — дома ў султана. З ім Віктар і Мікалай

Лукашэнка паказаўся ў Амане толькі на чацвёрты дзень візіту — дома ў султана. З ім Віктар і Мікалай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць