Свет11

Памёр драматург і рэжысёр Том Стопард. Ён быў сябрам беларусаў

Памёр брытанскі драматург, рэжысёр і сцэнарыст Том Стопард. Яму было 88 гадоў, паведамляе The Guardian.

Том Стопард. Фота: Wikimedia Commons

Том Стопард нарадзіўся 3 ліпеня 1937 года пад іменем Томаш Штраўслер у яўрэйскай сям’і ў Чэхаславакіі. У 1939 годзе ягоныя бацькі ўцяклі ад нацыстаў у Сінгапур, а адтуль — у Індыю, каб пазбегнуць японскай акупацыі. Пасля вайны будучы пісьменнік апынуўся ў Вялікабрытаніі. Пра сваё паходжанне ён даведаўся ўжо ў дарослым узросце.

Стопард лічыцца адным з найбольш запатрабаваных драматургаў другой паловы XX стагоддзя. Ён пісаў для кіно, радыё, тэатра і тэлебачання, быў драматургам Каралеўскага нацыянальнага тэатра Вялікабрытаніі.

Сярод яго найбольш вядомых п’ес — «Розенкранц і Гільденстэрн мёртвыя», «Травесці», «Уваходзіць свабодны чалавек», «Аркадыя», «Бераг Утопіі», «Рок-н-рол».

Ён таксама напісаў сцэнарыі да фільмаў: «Бразілія» (рэжысёр Тэры Гіліям), «Рускі дом» (Фрэд Скепісі), «Закаханы Шэкспір» (Джон Мэдэн), «Ганна Карэніна» (Джо Райт). Таксама ён дапамагаў у дапрацоўцы сцэнарыяў «Індыяны Джонса і апошняга крыжовага пахода», «Помсты сітхаў» і «Спісу Шындлера».

У 1990 годзе Стопард экранізаваў сваю п’есу «Розенкранц і Гільденстэрн мёртвыя». 

Акрамя іншага, Том Стопард быў апекуном Беларускага «Свабоднага тэатра». У 2005 годзе па асабістым запрашэнні кіраўнікоў праекта Наталлі Каляды і Мікалая Халезіна драматург прыязджаў у Беларусь.

Па выніках той паездкі ён казаў:

«Мае ўражанні ад візіту ў Беларусь адрозніваюцца ад тых уражанняў, якія я атрымаў у Савецкім Саюзе і Чэхаславакіі: тут страх схаваны ўглыб, і, гуляючы па вуліцах Менску, часам немагчыма зразумець, што знаходзішся ў краіне з таталітарнай сістэмай, якая глыбока ўкаранілася».

У 2023 годзе сэр Том Стопард выказаў падтрымку беларусам і беларускім палітвязням.

Каментары1

  • Удзячны
    30.11.2025
    Вельмi хачу каб яго iмем назвалi ýлiцу альбо сквер,а не розными бармалеямi тыпу чавеса и т.д.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка паказаўся ў Амане толькі на чацвёрты дзень візіту — дома ў султана. З ім Віктар і Коля12

Лукашэнка паказаўся ў Амане толькі на чацвёрты дзень візіту — дома ў султана. З ім Віктар і Коля

Усе навіны →
Усе навіны

Алексіевіч: Са мной вельмі шмат спрачаюцца, але руская мова невінаватая83

Яшчэ адзін мінскі гандлёвы цэнтр упрыгожылі да святаў — там спяваюць пінгвіны4

Навукоўцы нарэшце раскрылі таямніцу вострава Пасхі. У гэтым дапамаглі больш за 11 тысяч фота з дронаў5

З’явіўся брэнд гарсэтаў у беларускім стылі ФОТАФАКТ3

«Цана касмічная»: сала ў Беларусі стала раскошай12

У Расіі вызначылі шорт-ліст слоў года. Восем з дванаццаці запазычаныя з англійскай мовы3

Чым вабіць начная экскурсія, за якой ганяецца ўвесь Мінск2

Калі баляць суставы — доктар патлумачыў, што вы кожны дзень робіце не так

Караль Наўроцкі адмяніў сустрэчу з Орбанам з-за яго візіту ў Маскву10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка паказаўся ў Амане толькі на чацвёрты дзень візіту — дома ў султана. З ім Віктар і Коля12

Лукашэнка паказаўся ў Амане толькі на чацвёрты дзень візіту — дома ў султана. З ім Віктар і Коля

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць