Грамадства11

Памёр намеснік Лаўрышаўскага манастыра ігумен Арыстарх

Намеснік Свята-Аляксееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра ігумен Арыстарх (Драздоў) памёр на 54‑м годзе жыцця, паведамілі ў сінадальным аддзеле Беларускай праваслаўнай царквы.

Ігумен Арыстарх (Драздоў Міхаіл Міхайлавіч) амаль дваццаць пяць гадоў прысвяціў святарскаму служэнню і з іх дванаццаць гадоў служэнню Госпаду ў манаскім чыне, піша прэс-служба БПЦ.

Нарадзіўся 11 мая 1972 года ў Гомелі ў сям'і рабочых. Пасля заканчэння васьмі класаў паступіў у Гомельскі дарожна-будаўнічы тэхнікум і, скончыўшы яго з адзнакай, працягнуў навучанне ў Гомельскім політэхнічным інстытуце.

З 1996 па 2001 гады навучаўся ў Мінскай духоўнай семінарыі. 

2 верасня 2001 года быў рукапакладзены ў сан дыякана, а 18 верасня таго ж года — у сан іерэя.

Пасля заканчэння навучання ў Мінскай духоўнай акадэміі быў накіраваны на служэнне ў Гомельскую епархію.

З 24 верасня 2004 года па 15 чэрвеня 2022 года з'яўляўся штатным святаром Свята-Петра-Паўлаўскага кафедральнага сабора горада Гомеля.

У 2013 годзе прыняў манаскі пострыг.

З 18 чэрвеня 2022 года аж да сваёй смерці ігумен Арыстарх (Драздоў) быў намеснікам Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра. 

Каментары1

  • Gorliwy Litwin
    30.11.2025
    Быў неяк на экскурсіі ў Лаўрышаўскі манастыр, гадоў 10 таму, ўшчыміўся інкогніта ў тур групу паломнікаў. Наслухаўся там цікавых баек (пачынаючы ад легенды пра пераскок рэчышча Нёману, пра які вучоным нічога не вядома), асабліва пра багамерзкіх лацінянаў і міжнародны сіянізьм. Надзвычай спадабалася версія, што крымскія татары якія пляжылі ваколіцы Наваградка ў 1505-06 гадах, былі насамрэч юдэямі. Істотна ўдакладніў свае ўяўленні пра гэтую публіку і яе карціну свету.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка паказаўся ў Амане толькі на чацвёрты дзень візіту — дома ў султана. З ім Віктар і Мікалай

Лукашэнка паказаўся ў Амане толькі на чацвёрты дзень візіту — дома ў султана. З ім Віктар і Мікалай

Усе навіны →
Усе навіны

«Умовы не становяцца лепшымі». Залужны адказаў, чым скончыцца вайна ва Украіне26

Шэрыя схемы, стрымы казіно і адпачынак у Дубаі. Вось як жыве і на чым зарабляе тыктокер Улад Белавусаў6

Бондарава тварам у твар сутыкнулася з дэманам у Dana Mall24

Зарэгістраваная першая ў свеце смерць чалавека ад птушынага грыпу H5N5. Вось што трэба ведаць6

«У будні — 2‑7 чалавек». Ксяндза з Мінска адправілі служыць у Магілёў, і ён не хавае свайго расчаравання16

«Мужыкі, я новенькі». Злодзей зайшоў на будпляцоўку і абакраў рабочых у іх на вачах

У Нацбанку расказалі, на колькі частак можа быць разарваная банкнота, каб яе абмянялі на цэлую

У сетцы мінскіх гіпермаркетаў заўважылі цэннікі ў расійскіх рублях14

Махатма Гандзі: ад чалавека, які верыў імперыі і ў імперыю, да чалавека, які тую імперыю перамог12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка паказаўся ў Амане толькі на чацвёрты дзень візіту — дома ў султана. З ім Віктар і Мікалай

Лукашэнка паказаўся ў Амане толькі на чацвёрты дзень візіту — дома ў султана. З ім Віктар і Мікалай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць