Свет77

Выбух на ракетнай базе пад Арэнбургам мог быць чарговым няўдалым выпрабаваннем ракеты «Сармат»

Выбух на базе стратэгічных ракетных войскаў у горадзе Ясны Арэнбургскай вобласці, які адбыўся ў пятніцу днём, стаў вынікам няўдалых выпрабаванняў найноўшай расійскай ядзернай ракеты «Сармат». Так мяркуюць вайсковыя эксперты, піша The Moscow Times.

Скрыншот з відэа

На кадрах, якія зрабілі відавочцы, ракета вылятае з шахты, падымаецца ў паветра, пасля чаго хіліцца, пачынае гарэць і падае, развальваючыся на часткі і пакідаючы пасля сябе гіганцкае грыбападобнае воблака аранжава-фіялетавага адцення.

Па ўсіх прыкметах, найбольш верагодны кандыдат — гэта «Сармат», лічыць Павел Подзвіг, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута ААН па даследаванні праблем раззбраення.

Гэтую ракету Расія распрацоўвае з 2013 года, каб замяніць састарэлыя савецкія ракеты наземнага базавання. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін абяцаў, што «Сармат» паступіць у войскі яшчэ ў 2020 годзе, але ракета так і не паляцела. Папярэдняя спроба яе выпрабаваць каля года таму завяршылася няўдала: ракета выбухнула ў шахце на палігоне Плясецк, пакінуўшы пасля сябе гіганцкі кратар.

Найбольш верагодна, што выпрабаванні «Сармата» зноў праваліліся, згодзен Эцьен Маркус, навуковы супрацоўнік Французскага фонду стратэгічных даследаванняў (FRS). Вайскоўцам трэба тэрмінова сертыфікаваць ракету, паколькі Пуцін анансаваў яе з'яўленне ў войсках сёлета, нагадвае эксперт.

Ракета ўпала за 1 кіламетр ад шахты, пакінуўшы пасля сябе 70‑метровы кратар, адзначае Маркус са спасылкай на спадарожнікавыя здымкі Sentinel 2.

Гэтым разам ракету спрабавалі запусціць у кірунку палігона Кура на Камчатцы: для раёнаў палігона «Ясны» і Куры Расія выпусціла NOTAM — апавяшчэнні для пілотаў з рэкамендацыяй аблятаць небяспечныя зоны, адзначае вайсковы эксперт Дзмітрый Корнеў.

Ён згодны, што гэтай ракетай, якая ўпала, мог быць «Сармат». Аднак не выключае таксама, што пад Арэнбургам адбыўся няўдалы тэст «Ваяводы» (Satan у класіфікацыі НАТА) — самай старой з наяўных у Расіі ракет, якая стаіць на ўзбраенні з 1980-х. Абедзве ракеты — на вадкім паліве, якое і пакінула воблака характэрнага колеру.

Павел Подзвіг у гэтым сумняваецца: «Ваяводу» апошні раз выпрабоўвалі ў 2013 годзе. Па даных SIPRI, на ўзбраенні Ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння Расіі засталіся толькі 34 такія ракеты. Хоць некаторыя «Ваяводы» могуць стаяць на ўзбраенні, вельмі малаверагодна, што ракетныя войскі вырашылі запусціць адну з іх, піша Подзвіг.

На базе «Ясны» таксама размешчаныя найноўшыя ракетныя комплексы «Авангард». Аднак гэтыя ракеты выкарыстоўваюць «гарачы пуск» з шахты, тады як на відэа бачны «халодны пуск», адзначае эксперт.

«Мяркуючы па ўсім, гэта чарговая няўдача для праграмы «Сармат». Вельмі малаверагодна, што ракета будзе разгорнутая ў 2025 годзе, як было абвешчана прэзідэнтам Расіі ў пачатку гэтага месяца», — робіць заключэнне эксперт.

Правал «Сармата» «нанясе сур'ёзныя страты расійскаму стрымліванню ў сярэднетэрміновай перспектыве», піша Эцьен Маркус:

«Замена састарэлых ракет Р-36М2 [«Ваявода» — The Moscow Times], на якіх сканцэнтраваная значная частка стратэгічных боегаловак Расіі, адкладаецца яшчэ на больш позні тэрмін, а іх тэхнічнае абслугоўванне, якое да 2014 года рабіла Украіна, застаецца пад пытаннем».

Усяго, паводле звестак SIPRI, стратэгічныя ядзерныя сілы Расіі налічваюць 333 ракеты наземнага базавання. У асноўным гэта комплексы «Ярс» (206 адзінак), у тым ліку перасоўныя, кожны з якіх здольны несці 4 боегалоўкі па 250 кілатон.

Таксама Расія мае 78 ракет «Тополь» з адной боегалоўкай у 800 кілатон, 12 комплексаў «Авангард» і прыкладна тры дзясяткі «Ваяводаў». Акрамя таго, на ўзбраенні Расіі — 192 балістычныя ракеты падводных лодак («Сінява» і «Булава»), вынікае са звестак SIPRI.

Каментары7

  • Санта Бэрримор
    29.11.2025
    Роисся Вперде!!!
  • .
    29.11.2025
    "іх тэхнічнае абслугоўванне, якое да 2014 года рабіла Украіна, застаецца пад пытаннем"

    Так передайте украинцам на обслуживание, они их вам быстро починят. И на дом доставят, совершенно бесплатно.
  • аб'ект насмешак Максима Дизайнера (колхозник)
    29.11.2025
    Я не адразу зразумеў, што пазіцыйны раён (Дамброўскі) і база (Ясны) маюць розныя назвы, будучы адным і тым аб'ектам.

    Такую штуку як узгаранне травы (лесу) адсочвае не толькі французскі спадарожнік. Ёсть супрацьпажарны спадарожнікавы маніторынг.

    На "Ваяводзе" стаялі чатыры рухавікі, якія распрацоўваліся не ва Украіне. Глушко працаваў у Маскве.

    "Мінамётны старт" - мабыць тое, што француз называе "халодным пускам".

    Гэта рашэнне калектыва Міхаіла Янгеля. Добра бачна на раскадроўцы паспяховага пуску "Сармата" з палігона Плесецк (неўзабаве пасьля спробы паўнамаштабнага уварвання - у сакавіку 2022-га) як адстрэльваецца "паддон", які павінен абараніць рухавікі пры мінамётным старце. Паддон перакульваецца і з яго ідзе фіялетавы дым. У Плесецку ляжаў снег, таму "лісіныя хвасты" (тэтра-аксід азота распадаецца) і фіялетавы дым не так заўважныя, як на Дамброўскім/Ясным пасьля выбуху пры аварыйным пуску. У Плесецку у дзень паспяховага старту ішла кандэнсацыя з-за халоднага паветра. Хто ведае як паўплывала тэмпература у час старту.

    Выпхнуць на высату 2-3 метры з транспартна-пускавога кантэйнера 200 тонную "Ваяводу" (Satan, SS-18), альбо "Сармат", адстрэліць убок паддон, запусціць рухавікі першай ступені - гэтыя і іншыя задачы, на пачатковым этапе працы над Янгелеўскай МБР, выконвалі 22 вылічальныя машыны. Сярод загінулых у катастрофе на Байкануры ("Неделинская катастрофа" 24 кастрычніка 1960-га, утойвалася 29-ць гадоў, аж да 1989-га), былі і людзі непасрэдна выконваўшыя задачу распрацоўкі аўтаномнай сістэмы кіравання.

    Канкурэнты украінцаў марылі дадушыць іх яшчэ пры Хрушчове, але не паспелі. Ужо ляжалі прыгатаваныя паперы. Хрушчоў не паспеў падпісаць, а Брэжнеў прыняў рашэнне захаваць канкурэнцыю паміж распрацоўшчыкамі.

    Як развязаць праклён савецкага ВПК ніхто не ведае.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка паказаўся ў Амане толькі на чацвёрты дзень візіту — дома ў султана. З ім Віктар і Мікалай

Лукашэнка паказаўся ў Амане толькі на чацвёрты дзень візіту — дома ў султана. З ім Віктар і Мікалай

Усе навіны →
Усе навіны

«Умовы не становяцца лепшымі». Залужны адказаў, чым скончыцца вайна ва Украіне26

Шэрыя схемы, стрымы казіно і адпачынак у Дубаі. Вось як жыве і на чым зарабляе тыктокер Улад Белавусаў6

Бондарава тварам у твар сутыкнулася з дэманам у Dana Mall24

Зарэгістраваная першая ў свеце смерць чалавека ад птушынага грыпу H5N5. Вось што трэба ведаць6

«У будні — 2‑7 чалавек». Ксяндза з Мінска адправілі служыць у Магілёў, і ён не хавае свайго расчаравання16

«Мужыкі, я новенькі». Злодзей зайшоў на будпляцоўку і абакраў рабочых у іх на вачах

У Нацбанку расказалі, на колькі частак можа быць разарваная банкнота, каб яе абмянялі на цэлую

У сетцы мінскіх гіпермаркетаў заўважылі цэннікі ў расійскіх рублях14

Махатма Гандзі: ад чалавека, які верыў імперыі і ў імперыю, да чалавека, які тую імперыю перамог12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка паказаўся ў Амане толькі на чацвёрты дзень візіту — дома ў султана. З ім Віктар і Мікалай

Лукашэнка паказаўся ў Амане толькі на чацвёрты дзень візіту — дома ў султана. З ім Віктар і Мікалай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць