Грамадства2727

Ціханоўская: Для нас важна, каб мір быў на ўмовах Украіны

Беларуская дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская дала інтэрв'ю Deutsche Welle, у якім сярод іншага адказала на пытанні, чаму прыярытэтнай ёсць адназначная падтрымка Украіны і як ад гэтага залежыць будучыня Беларусі. 

Святлана Ціханоўская. Фота: Jakub Porzycki NurPhoto via Getty Images

— Мы павінны дакладна разумець, што дапамога Украіне — гэта прыярытэт, таму што перамога Украіны будзе мець важнае значэнне для многіх краін, у першую чаргу, Беларусі. […]

Пакуль там Лукашэнка, пакуль ён служыць інтарэсам Пуціна, гэта будзе пастаянная крыніца пагроз і для Украіны, і для ўсяго Еўрасаюза. […]

Для нас важна, каб мір быў на ўмовах Украіны, Справядлівы мір, каб у Беларусі не было гэтай навіслай пагрозы ад Расіі, якая жадае зрабіць губерню з Беларусі.

— Калі трошкі памарыць, якім вы бачыце ідэальны сцэнарый для вашай краіны, скажам, у найбліжэйшыя пяць гадоў?

— Ідэальны сцэнарый — гэта Украіна атрымлівае ўсю неабходную дапамогу, каб у гэтай вайне здабыць справядлівы мір. У гэты момант Расія канцэнтруецца на сваіх праблемах і не аказвае ні палітычную, ні эканамічную падтрымку Лукашэнку. Мы паралельна працуем над расколам эліт, прапануючы нацыянальны дыялог наменклатуры. Адбываецца працэсы дэмакратызацыі, працэс дыялогу паміж грамадствам і рэжымам. Я не гавару пра Лукашэнку, Лукашэнка — гэта страчаны кейс, мы яго ўжо не ўлічваем. І мы разам, усёй нацыяй працуем над дэмакратызацыяй. Таму што гэта працэс не аднамомантны, і ў гэты момант нацыі трэба будзе згуртавацца, таму што пасля перамен жыццё таксама не будзе цудоўным. […]

— Што дае вам надзею, што гэты сцэнар рэалізуецца?

— Так як пачатковым пунктам ёсць падтрымка Украіны і перамога Украіны, я проста бачу, наколькі прынцыповая і рашучая палітыка ў нашых еўрапейскіх партнёраў. Цяпер усе абмяркоўваюць гэты план, прапанаваны Амерыкай, і альтэрнатыўны план, прапанаваны Украінай сумесна з Еўропай.

Гэта ўсё радыкальна адрозніваецца, і было б выдатна, калі б гэты працэс міру ва Украіне быў запушчаны на ўмовах Украіны. Мы не можам дазволіць Украіне палітычна прайграць у гэтай вайне,

таму што гэта адкрые скрыню Пандоры, і ў такім выпадку ўся Еўропа будзе жыць у пастаянным напружанні, як мінімум. Гэта адпраўны пункт.

Проста я бачу рашучасць украінцаў, гэта настолькі годны народ, які прыкладам служыць усім нам — столькі гадоў выстаяць з мінімальнай альбо недастатковай падтрымкай ад дэмакратычных краін».

Каментары27

  • Беларусь понад усiм
    01.12.2025
    С чего бы это нам было важно? Нам важно восстановить авиа и жд сообщение с Польшей и евросоюзом. Украина не имеет никакого отношения к будущему Беларуси как бы вы не пытались говорить обратное. У нас больше связей с Польшей чем с соседом с юга.
  • Бгг
    02.12.2025
    Ну так это нам важно, а им - ровно противоположное :)
  • Доку Умаров
    02.12.2025
    кожны каго клапоціць будучыня Украіны павінен спытаць сябе а ці ўсё ён зрабіў што мог

Цяпер чытаюць

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі8

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі

Усе навіны →
Усе навіны

У нараўлянскім палацы Горватаў цалкам гатовы новы дах. Цяпер будынак уратаваны3

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас35

У Расіі «юрыстам года» прызналі Дзмітрыя Мядзведзева9

У Карме пажарнік заахвочвае падпісвацца на раённую газету праз публічнае яе спаленне ВІДЭА4

Віленскі аэрапорт зноў закрылі4

Сямейныя інтарэсы перасталі аддзяляцца ад дзяржаўных нават фармальна. Што хаваецца за паўднёвым ваяжам Лукашэнкі8

Zubr-мабіля ў Беларусі не будзе? Міністэрства прамысловасці выступіла з абвяржэннем9

Урад падкарэктаваў сістэму цэнавага рэгулявання. Асаблівая ўвага — на агуркі і памідоры1

На ютуб-шоу «О(б)суждаем» абмеркавалі фільм «Класная». «Беларусьфільм» паскардзіўся ютубу9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі8

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць