Улада66

Сакрэтная паездка Уладзіміра Макея

Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта наведваў Вашынгтон. Прэс‑служба Лукашэнкі ніяк не каментуе звесткі пра візіт.

Паводле інфармацыі сайту ucpb.org Уладзімір Макей здзейсніў паездку ў Вашынгтон.
Прычым, візіт адбываўся ва ўмовах поўнай сакрэтнасці. Інфармацыі пра яго нідзе няма.

Паводле неафіцыйных звестак, Макей праводзіў сустрэчы з прадстаўнікамі Адміністрацыі Абамы. Ягоная місія была ў тым, каб пераканаць амерыканцаў змяніць палітыку ў дачыненні да Беларусі.

Таксама Макей абяцаў вярнуць у звычайны рэжым працу пасольства. Ад сакавіка 2008 года пасольства ЗША працуе без пасла, а таксама істотна скарочаная колькасць дыпламатычных работнікаў.

Прэс‑служба Лукашэнкі ніяк не каментуе звесткі пра такі візіт.
А вось палітолаг Сяргей Мусіенка, які звычайна выказвае пазіцыю лукашэнкаўцаў па многіх пытаннях, заявіў для «Інтэрфаксу»:
«Я не ведаю, ці была такая паездка. Але лічу такую паездку не толькі рэальнай, але і вельмі патрэбнай».

ЗША ад пэўнага часу перасталі ставіць сабе за мэту змену рэжыму ў Беларусі. Яны актыўна намагаюцца наладзіць адносіны з лукашэнкаўцамі. У прыватнасці, яны падтрымлівалі вылучэнне крэдытаў МВФ для Беларусі і выбралі чакальную тактыку ў дачыненні да бліжэйшых прэзідэнцкіх выбараў.

Аднак адносіны Беларусі з ЗША заставаліся ў горшым стане, чым з краінамі Еўрапейскага Саюза, у выніку сітуацыі з амерыканскім пасольствам.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі4

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі

Усе навіны →
Усе навіны

Як праўладныя каналы тлумачаць блакіроўку «Укантакце»1

«Укантакце» пракаментавала навіну аб блакіроўцы ў Беларусі

У Казані невядомыя атакавалі канваіраў і вызвалілі зняволенага1

КДБ на некалькі гадзін блакаваў у Беларусі «Укантакце». А пасля ўсё адкруцілі18

Спіс мерапрыемстваў за мяжой да Ночы расстраляных паэтаў1

Лукашэнка расказаў, які абутак носіць8

Польская пракуратура шукае беларуса, якога абвінавачваюць у забойстве полькі4

Некаторых мужчын у Беларусі запрашаюць здаць адбіткі пальцаў. Навошта?6

«Абарончы джыхад захоплівае Татарстан». Некалі ліберальная журналістка Латыніна паразважала, якой была б Расія без Пуціна87

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі4

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць