МУС: Любыя спробы легалізаваць злачынныя даходы праз казіно Беларусі будуць спыняцца
Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў, адказваючы на пытанні журналістаў пасля пасяджэння аб'яднанай калегіі міністэрстваў унутраных спраў Саюзнай дзяржавы 21 мая ў Брэсце.
«На сённяшняй калегіі мы не абмяркоўвалі пытанне, звязанае з ігральным (гульнявым) бізнесам, і тым больш тыя грашовыя патокі, якія перамяшчаюцца з Расіі ў нашу краіну, — адзначыў Куляшоў. —
Але я магу сказаць, што бескантрольнага перамяшчэння капіталу з іншых дзяржаў, у тым ліку з Расійскай Федэрацыі, праз ігральныя ўстановы ў Беларусь не будзе. У нас дастаткова сур'ёзны ўзровень узаемадзеяння з нашымі расійскімі калегамі, каб не дапусціць гэтага».
Міністр унутраных спраў Расіі Рашыд Нургаліеў дадаў, што праблема знаходзіцца пад адпаведным кантролем расійскіх праваахоўных структур. З беларускімі калегамі наладжана ўзаемадзеянне ў гэтай сферы, у тым ліку абмен інфармацыяй, якая выкарыстоўваецца для прыняцця адпаведных рашэнняў.
Каментары