Меркаванні22

Ліст з Кармянскага раёну

Беларуская школа на вёсцы? А вы, шаноўнае спадарства, бачылі хоць адну беларускую школу (ня будзем чапаць Менску), дзе выкладаньне вялося б цалкам на беларускай мове? Але самае страшнае зусім ня гэта: у «беларускіх школах» наагул няма сапраўдных настаўнікаў-патрыётаў, якія б штодня размаўлялі па-беларуску.

Беларуская школа на вёсцы? А вы, шаноўнае спадарства, бачылі хоць адну беларускую школу (ня будзем чапаць Менску), дзе выкладаньне вялося б цалкам на беларускай мове? Але самае страшнае зусім ня гэта: у «беларускіх школах» наагул няма сапраўдных настаўнікаў-патрыётаў, якія б штодня размаўлялі па-беларуску. А то выходзіць, што настаўнікі т.зв. беларускай школы вучаць дзетак любіць матчыну песьню, заклікаюць любіць і шанаваць родную культуру і гісторыю, а як толькі заканчваецца ўрок, то адразу пераходзяць на «любімую» расейскую мову. Ці яшчэ «лепей» – «трасянку». Паступова ў дзяцей закладваецца комплекс «непаўнавартаснасьці»: яны баяцца размаўляць па-беларуску, бо іх настаўнікі здрадзілі беларуськасьці; яны баяцца змагацца за свае эканамічныя і палітычныя правы, бо іх настаўнікі і бацькі «за грошы» здалі Беларусь у «фашысцкі» палон.

Дзеці стараюцца быць падобнымі да дарослых. І калі вы прымушаеце сваіх дзяцей уступаць у БРСМ ці гоніце іх да пасольства Польшчы, Нямеччыны з антыпольскімі і антыгерманскімі лёзунгамі, то вы, даражэнькія, становіцеся ня толькі здраднікамі Беларусі-маці, але і яе акупантамі і катамі.

Я рад за тых дзяцей, якія выйшлі ў сакавіку 2006 г. на пляц Волі бараніць нашу Свабоду. Я нізка схіляюся перад тымі настаўнікамі, якія ня толькі падтрымалі сваіх вучняў у гэты момант, але і перадалі бел-чырвона-белы сьцяг у рукі маладога пакаленьня бараніць ідэі Кастуся Каліноўскага, Міколы Ермаловіча.

Дзякуй вам, дарагія юнакі і дзяўчаты, што вы ёсьць у нас, што не баіцеся катаў і здраднікаў Беларусі, што вы выйшлі бараніць свабоду і незалежнасьць нашай Бацькаўшчыны. Старэйшае пакаленьне забыла, хто ў краіне гаспадар, унукі – не забылі, бо яны заўсёды памяталі і памятаюць духоўны запавет Кастуся Каліноўскага: «Толькі тады, народзе, зажывеш шчасьліва, калі над табой маскаля больш ня будзе!»

Каментары2

Цяпер чытаюць

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае18

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае

Усе навіны →
Усе навіны

Аб'яднаны пераходны кабінет выказаўся адносна дыкпікаў Стрыжака18

Калумбійскі порнаакцёр спачатку забіў, а пасля расчляніў двух сваіх знаёмых-брытанцаў3

«Бураць, бураць і атрымліваюць ваду». Лукашэнку давялося тлумачыць, чаму знайсці радовішчы нафты не так проста8

Ціханоўскі пасля шуміхі вакол яго слоў пра аўтаномныя «астравы» беларусаў за мяжой патлумачыў сваю пазіцыю23

Наўседа выказаўся наконт ідэі Ціханоўскага пра аўтаномныя «астравы» беларусаў у розных краінах29

У офіс расійскага тэлеграм-канала Baza прыйшлі сілавікі, галоўны рэдактар затрыманы

На плошчы Якуба Коласа ў Мінску прыбралі знакамітую тратуарную плітку з васількамі3

На некаторыя спецыяльнасці ў БДУ прахадны бал склаў 396 і 398 балаў3

Трамп плануе вывесці ЗША з ЮНЕСКА3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае18

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць