Грамадства

У Веткаўскім раёне сяляне пратэставалі супраць далучэння гаспадаркі

Рашэнне Веткаўскага райвыканкама аб далучэнні сельскагаспадарчага прадпрыемства «Янава» да філіяла Веткаўскага малочнага завода «Стаўбунскі» адменена камітэтам па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гомельскага аблвыканкама.

Пра гэта паведамілі ініцыятары збору подпісаў супраць аб’яднання, працаўнікі гаспадаркі «Янава».

У канцы мая больш за 100 жыхароў вёскі падпісаліся пад зваротам да старшыні Гомельскага аблвыканкама і ў Камітэт дзяржаўнага кантролю па Гомельскай вобласці з просьбай адмяніць рашэнне Веткаўскага райвыканкама аб аб’яднанні гаспадарак. Інфармацыю пра адмену рашэння пацвердзілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гомельскага аблвыканкама.

У звароце вяскоўцаў гаварылася, што з 2008 па 2010 год КСУП «Саўгас «Янава» стабільна паказвала рост асноўных вытворчых паказчыкаў. Для далейшага развіцця фінансава‑гаспадарчай дзейнасці ў вёсцы быў пабудаваны новы зернесушыльны комплекс, узводзіцца сучасная малочна‑таварная ферма. Актыўна развіваецца інфраструктура гаспадаркі, у 2010 годзе планавалася стварэнне ў Янаве аграгарадка.

Таму вяскоўцы былі занепакоены, што са стратай статусу асобнай гаспадарчай структуры спыніцца развіццё вёскі, сацыяльная сетка будзе разбурана, школу і дзіцячы сад закрыюць.

Жыхары Янава прасілі гомельскага губернатара не праводзіць рэарганізацыю саўгаса і даць магчымасць працаваць самастойна.

Далучэнне гаспадаркі да філіяла малаказавода было звязана з даўгамі прадпрыемства, якія назапасіліся і перавысілі 600 млн. рублёў. Камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні будзе разглядаць іншыя магчымасці вывядзення саўгаса з крызісу.

Як раней паведамлялася, у канцы красавіка падобная сітуацыя склалася ў Лоеўскім раёне, дзе планавалася далучэнне КСУП «Ураджайны» да прадпрыемства «Малінаўка‑Агра». Працаўнікі «Ураджайнага» адстаялі сваю гаспадарку, сабраўшы супраць аб’яднання 170 подпісаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Круіз на цеплаходзе «Белая Русь» па рэках Палесся каштуе як адпачынак у Турцыі. Але каюты на вясну-лета амаль выкупленыя8

Круіз на цеплаходзе «Белая Русь» па рэках Палесся каштуе як адпачынак у Турцыі. Але каюты на вясну-лета амаль выкупленыя

Усе навіны →
Усе навіны

На Партызанскім праспекце ў Мінску сам сабой перакуліўся грузавік2

Беларускі пілот загінуў пры крушэнні верталёта ў Лівіі1

У Гомелі не раскупілі квіткі на прапагандысцкі фільм Азаронка6

Топ-менеджарку OpenAI звольнілі за сэксуальную дыскрымінацыю супрацоўніка-мужчыны4

«Усё прадалі ў Расію?» З беларускіх крам знік папулярны прадукт4

У МЗС расказалі пра візіт у Мінск афіцыйнага прадстаўніка Францыі1

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе34

Пальмавы алей і глазура замест шакаладу. Як расійскія цукеркі выціскаюць беларускія з паліц крам4

Развітанне з Раманам Цымберавым адбудзецца ў пятніцу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Круіз на цеплаходзе «Белая Русь» па рэках Палесся каштуе як адпачынак у Турцыі. Але каюты на вясну-лета амаль выкупленыя8

Круіз на цеплаходзе «Белая Русь» па рэках Палесся каштуе як адпачынак у Турцыі. Але каюты на вясну-лета амаль выкупленыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць