З Масквы. Блог Алеся Чайчыца55

У пошуках габрэйскай спадчыны Беларусі

Фільм «В поисках идиша» Аляксандра Гарадніцкага, Юрыя Хашчавацкага, Сямёна Фрыдлянда і Наталлі Каспяровіч паэтычна распавядае пра страчаную габрэйскую Беларусь

Вядомы расійскі бард Аляксандр Гарадніцкі, акадэмік з габрэйскімі каранямі ў Магілёве, запрашае ў падарожжа па пакінутым габрэямі беларускім доме. У падарожжы мы сустрэнемся з апошнім габрэем легендарнага штэтля Валожына і чатырма апошнімі габрэямі Смілавічаў, радзімы Хаіма Суціна.

Беларуска-расійскідакументальна-мастацкі фільм «В поисках идиша» («У пошуках ідыша»), у 2009 годзе атрымаў узнагароду Нью-ёрцкага міжнароднага незалежнага кінафестываля. У фільме гучыць шмат выдатных вершаў Гарадніцкага, шмат выдатнай музыкі, паказаныя рэдкія кадры кінахронікі.

На маё вуха дык

ідыш (насамрэч ніякі не «ідыш», а «йідыш», дакладней jiddisch, дакладней jüdisch) — гэта па вялікім рахунку дыялект нямецкай мовы, распушчаны старажытнагабрэйскімі і беларускімі слоўцамі і запісаны габрэйскімі літарамі:
«lo’mir sech iberbeitn, sei жэ nicht kein Narr»

Памятаю, маё першае спатканне з йідышам было камічным: у нейкай электроннай энцыклапедыі былі пісьмовыя і вусныя абрашчыкі розных моваў; і якім жа было замілаванне, калі націснуўшы кнопку «праслухаць» над незразумелым гіерагліфічным надпісам, я пачуў на амаль чысцюткай нямецкай мове: «Was machst du?». Гэта было «як твае справы?» на йідыш.

Лёс йідыша — як лёс беларускай мовы
, якая аднойчы камусці падалася непрэстыжнай. Як беларусы нішчылі сваю мову на карысць расейшчыны, так і ізраільскія габрэі выракліся свайго йідыша на карысць адроджанага іўрыта. Ізраіль увогуле падчас пары суб’ектыўна здаецца дзяржавай габрэяў, якія, так бы мовіць, стаміліся быць габрэямі і захацелі дзесьці быць большасцю і карэнным насельніцтвам. Многія практычныя габрэі-эмігранты з СССР у Вене, дзе быў перасадачны пункт на шляху ў Ізраіль з-за адсутнасці прамых рэйсаў туды з Савецкага звяза, мянялі квіткі на ЗША. Але і на Блізкім усходзе дзяржава Ізраіль апынулася ў статусе габрэйскага гета, аточанага агрэсіўнымі ворагамі.

Так ці іначай, паводле Вікіпедыі, і зараз у свеце больш за паўтара мільёны носьбітаў йідыша. У штаце Нью-Ёрк у ЗША носьбітаў йідыша больш за сто тысячаў, у інтэрнэце ёсць фотаздымкі ледзь не вулічных шыльдаў на гэтай мове. І толькі ў Беларусі, якая некалькі стагоддзяў была радзімай вельмі значнай часткі продкаў гэтых людзей, носьбітаў засталіся адзінкі, як і ў калісьці хрэстаматыйна габрэйскай Адэсе. На йідыш у Беларусі цяпер, мабыць, лепш за габрэяў размаўляюць беларусы — вясёлыя мастакі-рэстаўратары, паказаныя ў фільме.

Пасля Халакосту, саветызацыі і ад’езда дзясяткаў тысяч людзей у ЗША і Ізраіль цэлы каласальны пласт габрэйскай культуры Беларусі назаўсёды адыйшоў у нябыт. Мы ўсе збяднелі.
Хаця затое цяпер ёсць з кім мацаваць сувязі ў Ізраіле і ЗША, ёсць з кім ствараць інстытуты па вывучэнні габрэйскай спадчыны ў Беларусі, ёсць і заўжды будзе каго запрашаць прыехаць турыстычна. Нават ва ўмовах ізаляцыі і абсалютнай забытасці Беларусі сусветнай грамадскасцю, унь, нават дырэктар Microsoft Стыў Балмэр з сястрою два з паловай гады таму наведалі Пінск, адкуль паходзяць іхныя продкі. Ізраіль для Беларусі — гэта краіна метафарычна бадай што не менш блізкая за Польшчу ці Літоўскую рэспубліку. З пункту гледжання гісторыі габрэйства апошніх некалькіх стагоддзяў спачатку была Беларусь — Мір і Валожын, Берасце і Вільня — і толькі потым быў Ізраіль.

Абавязкова праглядзіце гэты фільм.

Частка 1

Частка 2

І ў якасці бонуса для стварэння штэтлеўскай атмасферы — выдатны відэакліп з цудоўнай музыкай і фотаздымкамі дарэвалюцыйнай Бярозы-Картузскай:

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь пагражае штрафамі кіроўцам, якія не перагналі літоўскія фуры на стаянкі4

Плот з пластыкавых бутэлек у Рэчыцкім раёне стаў хітом тыктоку4

У Віцебску заўважылі мядзведзяня2

«Абрэзаная шкарпэтка за 230 даляраў». У сетцы паднялі на смех навінку ад Apple — чахол-сумку4

У Беларусі можна пажыць ва ўласнай бурбалцы. Дзяўчына паказала незвычайны гатэль сярод лесу2

«Дзіця знікла — не змог застацца дома». Шосты дзень пошукаў Максіма Зяньковіча2

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат11

Нашто блогеркі практыкуюцца ў «славянскім позірку»? Усё пачалося з Меланіі Трамп11

«Пачынаў з чатырох рублёў». Беларус за сем месяцаў страціў амаль паўмільёна ў анлайн-казіно4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць