З Масквы. Блог Алеся Чайчыца99

Палестынская флатылія і лубочныя карцінкі пра «злобную ізраільскую ваеншчыну»

Міжнароднай грамадскай думцы пляваць на дэталі, але вобраз «ізраільская ваеншчына па-пірацку напала на безабаронную гуманітарную флатылію, патапіла дзясяткі караблей і забіла сотні людзей» ужо апанаваў галовы соцень тысяч людзей у свеце

У журналістаў ёсць такая схільнасць звадзіць апісанне нейкае навіны ў галаве людзей да пэўнага набору звыклых карцінак і вобразаў.

Расійская прапаганда ў часе расійска-грузінскай вайны 2008 г. спрабавала справакаваць вобраз «злобная грузінская ваеншчына атакавала мірна спячы Цхінвалі, забітыя тысячы людзей», але спрацавала гэта толькі на ўнутраную аўдыторыю. Заходняя аўдыторыя куды прасцей успрыняла звыклы за дзесяцігоддзі Халоднай вайны вобраз «расійская імперыя атакуе маленькую безабаронную дзяржаву».

Падобнае маем і з учорашняй бітвай паміж ізраільскім спецназам і людзьмі з праваабарончай флатыліі ля берагоў Газы.

Міжнароднай грамадскай думцы пляваць на дэталі, але вобраз «ізраільская ваеншчына па-пірацку напала на безабаронную гуманітарную флатылію, патапіла дзясяткі караблей і забіла сотні людзей» ужо апанаваў галовы соцень тысяч людзей у свеце.
Про-палестынскія «праваабаронцы» імгненна выліліся на вуліцы еўрапейскіх сталіцаў, паляць сцягі, крычаць нешта агрэсіўнае.

Што было насамрэч?

Блакада сэктара Газа, кантраляванага радыкальным ісламскім рухам Хамас, ажыццяўляецца не толькі Ізраілем, але таксама і арабскім Егіптам,
які мае сухапутную мяжу з тэрыторыяй. Кіпр не дазволіў караблям, нацэленых на Газу, заходзіць у свае порты. Перад тым, як затрымаць караблі, ізраільцяне прапанавалі ім нудна ісці ў ізраільскі порт і адтуль следваць па зямлі ў Газу. Але тыя адмовіліся:

Ізраільцяне кажуць, што паводле міжнароднага права мелі права затрымаць караблі, якія плылі ў заблакаваны Сектар Газа, у тым ліку ў неўтральных водах. Туркі ў адказ толькі лямантуюць пра крывавы ізраільскі дзяржаўны тэрор.

Пасля папярэджанняў, ізраільцяне пачалі высадку на караблі. Камандас былі ўзброеныя пісталетамі і, увага, зброяй для пэйнтбола (відно на відэа).

Ізраіль не «атакаваў караван з шасці караблей», як пішуць СМІ. Ізраільскія камандас бяз боя высадзіліся на пяці караблях, а на шостым, турэцкім MV Mavi Marmara, турэцкія ісламскія экстрэмісты пачалі чыніць супраціў, узброеныя нажамі і металічнымі палкамі. Глядзіце відэа з высадкі:

Ізраільцяне, магчыма, перавысілі мяжу неабходнай абароны і дакладна паддаліся на правакацыю. Некаторыя СМІ прыводзяць словы хамасаўцаў напярэдадні інцыдэнта пра тое, што

і дасягненне флатыліяй Газы, і яе затрыманне будзе перамогай для палестынцаў — у адным выпадку матэрыяльнай, у другім — піараўскай.

У любым выпадку жахліва, што пагінулі людзі. Але самая вялікая памылка ізраільцян у дадзенай канкрэтнай сітуацыі была дазволіць радыкалам адабраць у жаўнераў агнястрэльную зброю, пра што паведамлялі некаторыя рэпартажы.

Канфлікт паміж Палестынай і Ізраілям даўно зайшоў у тупік. Адсутнічаюць агульнапрызнаныя межы, агульнапрызнаны статус Палестынскай аўтаноміі, ізраільскія паселішчы працягваюць існаваць углыбіні палестынскай тэрыторыі на Заходнім беразе Ярдана. За кожным бокам ідзе такі шлейф злачынстваў адно супраць аднаго, што развязаць гэты вузел можна будзе хіба пасля некалькіх дзесяцігоддзяў мірнага жыцця, якое там дагэтуль не наступіла.

Палестына-ізраільскі канфлікт бадай што невырашальны ў рамках усталяванага пасля Другой сусветнай вайны сучаснага сусветнага парадка. То бок такія рэчы, як учора, будуць працягвацца да бясконцасці.

upd: а вось людзі на карабле рыхтуюцца сустрэць ізраільскіх камандас з металічнымі кіямі, "розачкамі" з бутэлек і г.д.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі5

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Усе навіны →
Усе навіны

Ты спіш, а мозг працуе. Як з дапамогай простага трука рашаць у сне праблемы і нараджаць ідэі3

Інжынеры стварылі парашут-кірыгамі, які абяцае ідэальна прамы і танны спуск4

На буйным хімзаводзе «Азот» у Пермскім краі прагрымелі моцныя выбухі5

Адроджаныя лютаваўкі Ромул і Рэм адзначылі свой першы дзень нараджэння3

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў16

Туск у Капенгагене заклікаў еўрапейскіх лідараў усвядоміць, што вайна ўжо ідзе6

Ілан Маск анансаваў стварэнне канкурэнта Вікіпедыі6

Па Новай Баравой ходзіць мужчына, які пастаянна мяняе абліччы. Хто ён такі?9

Пуцін расказаў, колькі зарабляе Расія на продажы ЗША ўрану6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі5

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць