Нерухомасць66

«Мінск-сіці» забудуюць таннымі «панэлькамі»?

Інвестары атрымлівалі льготы пад інавацыйнае будаўніцтва, а ўзвядуць звычайныя панэльныя дамы.

Першыя ахвотныя пасяліцца ў самым прэстыжным месцы сталіцы — што хаваць, і ўсёй краіны! — раёне «Мінск-сіці», могуць радасна паціраць рукі. Агенцтвы нерухомасці пачынаюць браніраванне кватэр у жылых дамах комплекса. Першай ластаўкай стаў «Цэнтр гандлю нерухомасцю «Пакадан». Рыэлтары зрабілі патэнцыйным пакупнікам камерцыйную прапанову і заадно паведамілі нечаканыя акалічнасці будаўніцтва.

Першы дом «Мінск-сіці» будзе 19-павярховай… «панэлькай»! З коштам «ад $1000 за квадратны метр».
І панэльны дом у раёне будзе пабудаваны далёка не адзін — цэлая процьма.

«Вярніце хмарачосы!»

Трывогу сталі біць у інтэрнэце.

Людзі перадусім абураныя таямнічай заменай планаў гарадскіх уладаў у апошні момант.
«Мне толькі што так страшна-страшна стала… Аказваецца, „Мінск-сіці“ будзе зусім не такім, якім вы хочаце яго бачыць. Генпадрадчык там МАПІД, вызначаныя панэльныя серыі пад забудову. І гэта сіці, будучыня, так бы мовіць, перспектыва беларускага будаўніцтва, інавацыі… Навошта ашуквалі?» — піша карыстальнік Vipmakler з onliner.by.
«Што за панэлькі ў сіці? Дзе праславутыя хмарачосы? Як жа дасталі гэтыя гора-інвестары…», —
паўтарае ўслед за ім Groznik з skyscrapercity.com

Галоўным інвестарам непабудаванага раёна з’яўляецца расійская «Ітэра». Да 2020 года планавалася пабудаваць 4 мільёна квадратных метраў жылых, офісных і гандлёвых пляцовак. Агульная сума інвестыцый мусіла скласці $5 мільярдаў. Для рэалізацыі праектаў было створана СААА «Мінск-Сіці», удзельнікамі якога з расійскага боку, апроч «Ітэры» сталі кампаніі «СУ-155» і «МА «Унукава», «Знешэканамбанк» і Банк ВТБ. Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка, незадаволены нулявымі тэмпамі будаўніцтва, пагражаў адабраць у расіян прэстыжную пляцоўку, але план не рэалізаваў, бо «Ітэра» паабяцала пачаць будаўніцтва ў другой палове гэтага года.

Чарга на «панэль»

У «Пакадане» не бачаць ніякай праблемы у тым, што па тэлебачанні мінчанам абяцалі хмарачосы, а пабудуюць панэлькі:

«Хто вам сказаў, што гэта элітныя дамы?
Звычайны раён. Будуць і каркасныя дамы, і тыпавыя панэльныя, і офісныя. Пакуль што мы проста рэкламуем дом і рыхтуем дакументы на будаўніцтва. Людзі цікавяцца прапановай і ўжо займаюць чаргу» — «Ці прадугледжаны зніжкі для людзей, якія маюць права на паляпшэнне жыллёвых умоў?» — «Такой інфармацыі няма».

У камітэце па будаўніцтву і інвестыцыях Мінгарвынкама параілі звярнуцца да генеральнага плана развіцця Мінска, маўляў, якія дамы намаляваныя там, такія і будуць пабудаваныя.

Што ж у генплане? На ім сапраўды можна ўбачыць аднолькавыя панэльныя дамы, якія знаходзяцца на адлегласці ў некалькі дзесяткаў метраў адзін ад аднаго.

Выгляд з вакна не парадуе жыльцоў — штодзень ім прыйдзецца бачыць шматузроўневую транспартную развязку.
Пра стан экалогіі можна нават не заікацца. Дарэчы, выхад з пад’езда знаходзіцца на тым самым «дарожным» баку.

Сярод пераваг дома невялікі метраж. Аднапакаўкі плошчай 45 м², двухпакаёўкі — 61 м² і трохпакаёўкі — 78 м². Разам з невысокім коштам жылля (ад $1000) прапанова, безумоўна, знойдзе свайго пакупніка. Дом павінен быць здадзены ў канцы 2011 года, прычым з поўнай аддзелкай. На льготны 5%-ны крэдыт мінчане, хутчэй за ўсё, разлічваць не могуць, бо Мінгарвыканкам не дазваляе браць іх тым, хто будуецца ў панэльных дамах. Падтрымка дзяржавы распаўсюджваецца на каркасныя дамы.

Еўрарэмонт зноў адкладваецца

Яшчэ два гады таму кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка даваў даручэнне ўвесці ў праектаванні і будаўніцтве нормы і прынцыпы, прынятыя ў Еўрасаюзе. З таго часу змянілася што заўгодна — але не тыя стандарты. Чарговая гадзіна «Х» прызначаныя на 1 жніўня, але відавочна, што галіна не падрыхтаваная да еўрарэформаў.

Адной з тэндэнцый развіцця будаўнічай галіны ў еўрапейскіх краінах можна назваць адмову ад стварэння новых панэльных дамоў.

Захад ужо досыць даўно не ўзводзіць недаўгавечныя, неэнэргаэфектыўныя і — што хаваць — не надта прыгожыя дамы.
Беларусь жа працягвае нарошчваць тэмпы такой будоўлі.

Каментары6

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана15

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі прапануюць забараніць пераходзіць чыгуначныя рэйкі ў навушніках1

Студэнта з Кот д'Івуара публічна судзілі ва ўніверсітэце ў Гродне, яго вышлюць з краіны2

Дураў расказаў, што думае пра Маска, Цукерберга і Альтмана2

Шматдзетную маці, якая працавала ў банку і вяла блог, пасадзілі ў калонію і назвалі тэрарысткай6

Пуцін назваў расійскую атаку на дзевяціпавярховік у Кіеве, падчас якой загінулі 23 чалавекі, ударам па ваенным заводзе1

У Аргенціне выкрылі разведгрупу з Расіі1

Канапацкая прызналася, што гэта яна арганізавала візіт Келага ў Беларусь23

Беларусы, якія хочуць украінскі пашпарт, але не могуць адмовіцца ад грамадзянства Беларусі афіцыйна, змогуць зрабіць гэта дэкларатыўна2

Алексіевіч: Ціханоўская сімпатычная, шмат зрабіла, Латушка і Вячорка разумныя. Але няма адчування трываласці апазіцыі38

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана15

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць