Свет

Кіргізы прагаласавалі за пераход да парламенцкай сістэмы кіравання

Кыргызстан першым з рэспублік былога савецкага рэгіёну пазбавіўся традыцыі моцнай прэзідэнцкай улады. Гэта мусіць умацаваць аўтарытэт лідэраў апазіцыі, якая захапіла ўладу ў краіне ў красавіку пасля другога за пяць гадоў паспяховага народнага паўстання супраць дэспатыі прэзідэнта.

Новая канстытуцыя абмяжоўвае прэзідэнта на адзін 6-гадовы тэрмін. Прэзідэнцкую ўладу будзе ўраўнаважваць уплывовы прэм’ер-міністр, абіраны парламентам кожныя пяць гадоў. Парламент будзе пашыраны да 120 месцаў (да гэтага было 90), і ні адной партыі не будзе дазволена распараджацца з іх больш чым 65.

Роза Атунбаева застаецца на сваёй пасадзе да канца наступнага году і не будзе мець права на другі тэрмін.

Хоць часовых лідэраў збольшага прынялі ў большасці раёнаў краіны, ім давялося пазмагацца за ўсталяванне кантролю на поўдні, які падтрымліваў нядаўна зрынутага прэзідэнта Курманбека Бакіева. Чатыры дні сутыкненняў на этнічнай глебе ў гэтым месяцы ў паўднёвых гарадах Ош і Джалал-Абад прынеслі больш за 2000 загінулых, большасць з якіх узбекі, наваколле падверглася нападу з боку кіргізскіх бандаў.

Часовы ўрад абвінаваціў у распальванні гвалту на поўдні краіны зрынутага прэзідэнта і яго сваякоў, якія адрынулі гэтае абвінавачанне.

Каб захаваць парадак падчас галасавання ў нядзелю, часовы ўрад прыцягнуў да працы 8000 паліцэйскіх і столькі ж добраахвотнікаў. Роза Атунбаева паехала са сталіцы краіны Бішкека ў Ош, каб прагаласаваць там, у рэгіёне, пакінутым прыкладна 400 тысячамі ўзбекаў пасля нядаўняй успышкі гвалту.

Праект Канстытуцыі не вырашае праблемы этнічнага расколу нацыі. Узбекі складаюць каля 15% ад 5,5 млн насельніцтва краіны, і некаторыя з іх лідэраў прапанавалі зрабіць узбекскую мову дзяржаўнай нароўні з кіргізскай і расійскай. Гэтая прапанова не была прынятая да распрацоўкі 50 чальцамі канстытуцыйнай камісіі, сярод якіх пераважаюць этнічныя кіргізы.

Тым не менш, многія ўзбекі, якія прагаласавалі ў нядзелю, заявілі, што яны ўхвалілі праект Канстытуцыі ў надзеі, што ён ўмацуе ўладу ўраду, які абароніць іх і павялічыць вагу іхных прадстаўнікоў у парламенце.

«Забяспечанне выбару для нашай краіны павінна быць калектыўным працэсам», — кажа Назір Маматаліеў, 55-гадовы ўзбекскі цырульнік з Оша, паведамляе Associated Press.

Бакыт Махмутаў, які жыве ў Бішкеку, заявіў, што прагаласаваў «за», каб змяніць напрамак развіцця краіны. «Мы павінны паспрабаваць парламенцкую сістэму, таму што моцная прэзідэнцкая ўлада працуе не на нас», — сказаў ён.

Валянціна Караваева, настаўніца расійскай мовы ў сярэдняй школе ў Ошы, не галасавала. Яна выказала шырока распаўсюджаную асцярогу, што адсутнасць моцнага прэзідэнта толькі пагоршыць спрэчкі паміж кланамі і этнічнымі групамі.

«Што да парламенцкай рэспублікі, я не магу сабе ўявіць, як яна будзе працаваць у нашай краіне, — сказала яна. — Няўжо не будзе больш беспарадкаў?»

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я быў у такой дупе, але паглядзіце на мяне». Стаўкі давялі беларуса да дна — ён расказвае, як выбраўся назад1

«Я быў у такой дупе, але паглядзіце на мяне». Стаўкі давялі беларуса да дна — ён расказвае, як выбраўся назад

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчыну з Аўстраліі, якая накарміла сям'ю стравай з атрутнымі грыбамі, прызналі вінаватай. Тады памерлі тры чалавекі1

Блогерку з Мазыра Паліну Зыль асудзілі на год пазбаўлення волі

Памёр Эдуард Герасімовіч1

Здарэнне на фэсце ў Будславе: падчас набажэнства ўпаў дрон — цудам ніхто не пацярпеў2

Дубавец: Сіла Офіса Ціханоўскай у тым, што ён — за ўсіх беларусаў, у тым ліку і тых, якія прарочаць яму «канцы»32

Курсанты Разанскага вучылішча паветрана-дэсантных войск забілі свайго сяржанта, пашкодзіўшы яго парашут19

Сяргей Ціханоўскі прыедзе на фэст «Тутака» на Падляшшы10

Bild публікуе «сакрэтны спіс» зброі, якую Украіна просіць у Германіі6

У 2026 годзе беларусы будуць адпачываць меней, чым у гэтым годзе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я быў у такой дупе, але паглядзіце на мяне». Стаўкі давялі беларуса да дна — ён расказвае, як выбраўся назад1

«Я быў у такой дупе, але паглядзіце на мяне». Стаўкі давялі беларуса да дна — ён расказвае, як выбраўся назад

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць