Меркаванні22

ТБМ — кандыдатам у прэзідэнты: не трэба цурацца роднай мовы

У хуткім часе ў нашай краіне пачнецца чарговая выбарчая прэзідэнцкая кампанія, гаворыцца ў звароце Сакратарыята Таварыства беларускай мовы. Розныя партыі і рухі пачалі вылучаць сваіх прэтэндэнтаў для ўдзелу ў будучых прэзідэнцкіх выбарах. Пры гэтым ствараюцца розныя ініцыятывы, групоўкі і альянсы, друкуюцца і агучваюцца палітычныя і эканамічныя праграмы, з’яўляюцца заказныя інтэрв’ю і публікацыі, асабліва ў апошнія часы.

Усе выступоўцы называюць сябе дэмакратамі, змагарамі за правы чалавека, з розных бакоў крытыкуюць дзейную ўладу.

Аднак пры гэтым назіраецца вельмі небяспечныя тэндэнцыя. Гэта поўнае, альбо значнае ігнараванне дзяржаўнай беларускай мовы пры агучванні ў СМІ сваіх праграмаў, заяў і платформаў. Прытым значная частка магчымых кандыдатаў добра ведае беларускую мову,

можа вольна ёй карыстацца, але яны не робяць гэтага.

І гэта адбываецца ў той час, калі ўвесь народ Беларусі разумее па-беларуску, а больш паловы ставіцца да ўжывання беларускай мовы ва ўсіх сферах грамадскага жыцця станоўча. Самае цікавае, што амаль усе вылучэнцы цудоўна разумеюць, што сапраўднымі кандыдатамі яны не стануць і сто тысяч подпісаў грамадзян Беларусі ў сваю падтрымку не збяруць. Расейская мова тут ім толькі перашкодзіць, бо сапраўдныя патрыёты іх не падтрымаюць, а прыхільнікі ўлады іх улёткі проста не будуць чытаць.

Значыць, яны хочуць спадабацца тым палітычным і фінансавым групоўкам на Усходзе і на Захадзе, якія ў сваіх інтарэсах падтрымліваюць русіфікацыю Беларусі. Таму ці варта верыць такім дэмакратам? З беларускім народам трэба гаварыць па-беларуску.

Сакратарыят ТБМ

29 чэрвеня 2010 г.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня5

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўніцтва абароннага завода ва Украіне крала грошы на закупках брані для танкаў5

1200 метраў і від на праспект Пераможцаў. У ГЦ «Замак» нарэшце адкрыўся фуд-корт

Ціханоўская застаецца для прапаганды ворагам нумар адзін. Вось новыя метадычкі, яны датычаць партрэтаў і аховы29

Пажылая немка абакрала «мерседэс» у Гродне12

Прыгожа, але вельмі дорага. Беларуска год пражыла ў Харватыі па візе лічбавага качэўніка6

Беларуску павінны судзіць у ЗША за кантрабанду авіядэталяў у Расію, але аддзел міграцыі хоча яе як нелегалку дэпартаваць да суда1

Бягуха Марына Арзамасава трэцім разам стала маці3

Курэйчыка абвінавацілі, што ён напісаў сцэнар пра палкаводца Суворава. А як усё было?9

Праз два тыдні Лукашэнка зноў сустрэўся з паслом Венесуэлы ў Расіі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня5

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць