Грамадства

Тры мільёны рублёў за неабгрунтаванае звальненне

Пасля ўдзелу ў мясцовых выбарах грамадскую актывістку з Наваградку Дар’ю Бахар звольнілі з працы.

Пасля ўдзелу ў мясцовых выбарах грамадскую актывістку з Наваградку Дар’ю Бахар звольнілі з працы. Скаргу дзяўчыны аб неабгрунтаваным звальненні задаволіў суд і абавязаў працадаўцаў аплаціць штраф
.

Адразу пасля мясцовых выбараў на працу дзяўчыны ў Наваградак прыйшла папера з Гародні, паводле якой у Наваградку скарачалася пасада бухгалтара ў спартыўнай школе прафсаюзаў, дзе працавала дзяўчына.

30 чэрвеня дзяўчына была звольнена. Афіцыйная версія — скарачэнне штатаў. Рашэнне кіраўніцтва грамадская актывістка вырашыла абскардзіць. У мінулую пятніцу адбыўся суд, інтарэсы дзяўчыны дапамагаў абараняць юрыст Юрась Свірэпа. Суддзя Хіжняк Алена Іосіфаўна выявіла парушэнні, дапушчаныя падчас звальнення Дар’і, ды прапанавала дзяўчыне пагадзіцца на выплату кампенсацыі ў выглядзе дзесяцікратнага сярэднемесячнага заробка. Гродзенская міжраённая ДЮСШ прафсаюзаў па зімовых відах спорту, такім чынам, мусіць аплаціць 2 946 760 рублёў на карысць Дар’і Бахар, а таксама каля 150 тысячаў рублеў судовых выдаткаў на карысць дзяржавы. Дырэктар спартовай школы Шулькевіч Зоя Дзімітраўна, пасля суда заявіла, што нічога плаціць не будзе і збіраецца абскарджваць рашэнне.

Дар’я Бахар прымала ўдзел у мясцовых выбарах як кандыдат ад хрысціянскіх дэмакратаў. Дзяўчына ўпэўнена, што звальненне было вынікам ціску на яе з боку начальства за іншадумства.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?

Усе навіны →
Усе навіны

Кіліян Мёрфі можа сыграць Валдэморта?1

Украіна і Расія дамовіліся аб мараторыі на ўдары па аб’ектах энергетыкі — расійскія ваенкары4

Названа прычына выбуху ў гомельскім шматпавярховіку

19‑гадовую інфлюэнсерку застрэлілі падчас пратэстаў у Іране6

Снегавіка ў два чалавечыя росты зляпілі на Палессі3

Праз санкцыі Марыя Калеснікава не можа разблакаваць свой нямецкі рахунак25

У вёску Асіповіцкага раёна прыйшоў зубр, але ад пачастункаў мясцовых адмовіўся ФОТА3

Сябры і калегі памерлага журналіста Алега Ануфрыенкі: Слядоў атручэння экспертыза не выявіла1

Беларуска дэбютавала ў Chanel ФОТАФАКТ7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць