Грамадства11

АБСЕ накіруе двух крыміналістаў для расследавання прычын смерці Алега Бябеніна

Як паведаміў намеснік кіраўніка Офіса АБСЕ ў Мінску Жандос Асанаў, цяпер бакам неабходна абмеркаваць тэхнічныя дэталі.

Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) станоўча адказала на зварот беларускіх уладаў накіраваць у Мінск двух экспертаў-крыміналістаў для расследавання прычын смерці журналіста Алега Бябеніна, кіраўніка апазіцыйнага інтэрнэт-рэсурса «Хартыя’97».

Як паведаміў намеснік кіраўніка Офіса АБСЕ ў Мінску Жандос Асанаў, цяпер бакам неабходна абмеркаваць тэхнічныя дэталі.

Як раней паведаміў журналістам прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, заява ад імя беларускага боку аб гатоўнасці запрасіць экспертаў была зроблена 9 верасня на пасяджэнні пастаяннага савета АБСЕ ў Вене.

«АБСЕ — гэта аўтарытэтная агульнаеўрапейская пляцоўка, дзе абмяркоўваюцца пытанні бяспекі, чалавечага вымярэння, таму менавіта гэтая арганізацыя была выбрана месцам, дзе Беларусь аб’явіла пра сваю гатоўнасць запрасіць экспертаў. Такім чынам, сёння любая краіна, якая ўваходзіць у АБСЕ, можа заявіць пра сваю гатоўнасць накіраваць эксперта ў Беларусь. Беларускі бок не мае намеру ўстанаўліваць нейкія рамкі па падборы названых экспертаў. Крытэрый можа быць, напэўна, толькі адзін — высокія прафесійныя якасці і вопыт крыміналіста», — сказаў прэс-сакратар.

Рашэнне афіцыйнага Мінска прыцягнуць экспертаў-крыміналістаў з краін — членаў АБСЕ для расследавання прычын смерці апазіцыйнага журналіста прывітаў Еўрапарламент. «Гэты беспрэцэдэнтны крок беларускага ўрада дэманструе гатоўнасць правесці традыцыйнае для сучасных краін празрыстае і бесстаронняе расследаванне», — заявіў кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю Яцэк Пратасевіч.

Цела 36-гадовага Алега Бябеніна было знойдзена ўвечары 3 верасня ў дачным доме, размешчаным у Дзяржынскім раёне. Экспертыза ўстанавіла, што прычынай смерці стала асфіксія ў выніку задушэння пятлёй пры павешанні. Паводле звестак экспертаў, акрамя странгуляцыйнай баразны на шыі, іншых пашкоджанняў на целе Бябеніна не было. У Генпракуратуры заявілі, што ў першую чаргу разглядаецца версія аб самагубстве.

Сябры, сваякі і калегі загінулага сумняваюцца ў тым, што журналіст мог расстацца з жыццём добраахвотна. Паводле слоў яго калег, у Бябеніна не было ніякіх матываў для самагубства, а афіцыйныя дакументы аб яго смерці ўтрымліваюць шэраг супярэчнасцяў, якія прымушаюць сумнявацца ў афіцыйнай версіі здарэння.

Міжнародныя арганізацыі заклікалі ўлады Беларусі правесці дакладнае і непрадузятае расследаванне абставінаў гібелі апазіцыйнага журналіста.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін6

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што хоча і трэці блок, і новую АЭС7

Дональд Туск пацвердзіў: чыгунка Варшава — Люблін пашкоджаная ў выніку дыверсіі17

Пенсіянерка паблытала педалі і пабіла сем аўтамабіляў у Мінску ВІДЭА9

Польскае МЗС чакае ўбачыць наступствы адкрыцця двух КПП «у найбліжэйшыя тыдні і месяцы»19

Том Круз нарэшце атрымаў «Оскар»: яму ўручылі ганаровую ўзнагароду за ўнёсак у кіно5

У Мінску пачалася мадэрнізацыя незвычайнага аб'екта: абсерваторыі Планетарыя ў парку Горкага1

У Мінску прадаецца кватэра ў доме, у якім нарадзіўся Максім Багдановіч3

Гэты рамонт каштаваў мінчукам амаль $100 000. Як думаеце, ён таго варты?12

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін6

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць