Грамадства11

Мінюст пакінуў без разгляду заяву аб рэгістрацыі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі

Міністэрства юстыцыі пакінула без разгляду заяву аб рэгістрацыі партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД).

Як паведамляе сайт Мінюста, «у сувязі з тым, што ў прадстаўленых дакументах адсутнічае спіс членаў кіруючага органа партыі (Нацыянальнай Рады), наяўнасць якога прадугледжана артыкулам 15 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб палітычных партыях», заява аб рэгістрацыі партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя пакінута без разгляду».

Як паведаміў БелаПАН сустаршыня БХД Павел Севярынец, Мінюст «паспяшаўся са сваім паведамленнем». «Устаноўчы з’езд БХД прайшоў 12 верасня, дакументы на рэгістрацыю партыі мы абавязаны падаць на працягу месяца. Гэта значыць для падачы ўсіх дакументаў у нас ёсць тэрмін да 12 кастрычніка. У гэты час мы можам перадаваць у Мінюст дакументы, якіх не хапае, выпраўляць выяўленыя памылкі, забіраць недакладныя дакументы, гэта значыць рабіць усё, каб да 12 кастрычніка ў нас усё было ў парадку», — лічыць Севярынец.

Паводле яго слоў, ужо сёння спіс членаў кіруючага органа партыі быў перададзены ў Мінюст.

«Мы проста спяшаемся з падачай дакументаў, таму што ў канцы кастрычніка еўрапейскія структуры павінны вырашаць пытанне аб працягу санкцый у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў. Адна з умоў зняцця санкцый — рэгістрацыя БХД. Таму дакументы ў Мінюст мы адносім часткамі, па меры іх гатоўнасці», — патлумачыў Севярынец.

Каментары1

Цяпер чытаюць

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў6

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Усе навіны →
Усе навіны

Былы прэзідэнт Эстоніі засумняваўся, што ў Расіі даюць восем гадоў за пасты пра Бучу. Яму адказаў былы асуджаны6

З'явілася ВІДЭА ўезду расійскіх вайскоўцаў у Пакроўск22

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»5

У Бярэзінскім раёне знойдзеныя новыя сляды зніклага хлопчыка2

У Беларусі забароняць прадаваць у крамах дробную бульбу2

Падчас візіту ў Аўстралію Святлана Ціханоўская перамяшчалася па Сіднэі на Uber18

Выйшаў трэйлер фільма «Крамлёўскі чараўнік» пра Уладзіміра Пуціна3

Былы адвакат Трампа і галівудскі прадзюсар бяруць пад кантроль ізраільскага вытворцу шпіёнскай праграмы Pegasus

Праца Віленскага аэрапорта зноў была парушана з-за кантрабандных шароў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў6

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць