Улада77

Макей: Дэзынфармацыя, што Беларусь згорне інтэграцыйныя праекты

Пра гэта кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі заявіў агенцтву «Інтэрфакс».

Заявы пра тое, што Беларусь нібыта згорне свой удзел у інтэграцыйных праектах на постсавецкай прасторы ў выпадку непрызнаньня Расеяй прэзыдэнцкіх выбараў, якія зьявіліся ў некаторых расейскіх СМІ, зьяўляюцца «дэзынфармацыяй і бруднай правакацыяй».

Пра гэта агенцтву «Інтэрфакс» заявіў кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Ўладзімер Макей:

«Гэта чарговая правакацыя ў дачыненьні да Беларусі. Яны, на жаль, пачасьціліся ў апошні час».

Паводле Макея, «толькі хворае ўяўленьне аўтараў сьпехам згатаванай інфармацыйнай «падробкі» магло прадставіць магчымасьць зьяўленьня нейкіх ультыматыўных заяў прэзыдэнта Беларусі з нагоды выхаду рэспублікі зь любых інтэграцыйных працэсаў». Цалкам відавочна, што Лукашэнка у прынцыпе ніколі ня мог гэтага заяўляць. Тым больш у гэтыя дні на нейкіх «закрытых» нарадах, калі ён знаходзіцца з рабочым візытам у Турцыі, дзе абмяркоўваюцца пытаньні разьвіцьця двухбаковых палітычных, гандлёва-эканамічных адносін паміж краінамі».

Ён узяў пад сумнеў тое, што «дадзеная дэзынфармацыя, якая зьявілася ў СМІ, зыходзіць па ўказаньні вышэйшага кіраўніцтва Расеі. Хутчэй за ўсё, гэта чарговая «мядзьведжая паслуга» далёкіх ад рэальнай аналітыкі паркетных пісак і падобных ім палітолягаў, якія ў сілу свайго інтэлекту і «дасьведчанасьці» ня ў стане прыдумаць хоць некалькі праўдападобную «падробку» і хаця б як мінімум азнаёміцца з выказваньнямі прэзыдэнта Беларусі па дадзенай тэме».

Каментары7

Цяпер чытаюць

Адпачынак у Эміратах скончыўся для сям'і трагедыяй: «Мама памерла, а айчым апынуўся ў турме»6

Адпачынак у Эміратах скончыўся для сям'і трагедыяй: «Мама памерла, а айчым апынуўся ў турме»

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале вайскоўцы часткова ўзялі пад кантроль Катманду, каб прадухіліць новыя беспарадкі

Расійскі афіцэр дапамог УСУ ўдарыць па расійскім палігоне і забіць 65 вайскоўцаў23

У Вільні вялікі пажар на газасховішчы, эвакуююць жыхароў радыусам 1 км4

Пасадзілі дырэктара «Мінскаблдарбуда»3

Беларусцы Волі Дземцы, якая папулярызуе беларускую культуру ў ЗША, зноў патрэбна дапамога2

«Мінсктранс» адмяняе некалькі рэйсаў у Варшаву

Дзяўчына, якую хлопец выкінуў з балкона: Я тыдзень дома не з’яўлялася, баялася яго4

У Крупках просты будаўнік на абедзе пранізліва сыграў на піяніна і сабраў мільён праглядаў ВІДЭА4

Малдова высылае супрацоўніка беларускага пасольства

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адпачынак у Эміратах скончыўся для сям'і трагедыяй: «Мама памерла, а айчым апынуўся ў турме»6

Адпачынак у Эміратах скончыўся для сям'і трагедыяй: «Мама памерла, а айчым апынуўся ў турме»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць