Меркаванні1010

Калі б Лукашэнка гуляў у жаночы баскетбол

Што стаіць за ўльтыматумам беларускіх баскетбалістак?

Што стаіць за ўльтыматумам беларускіх баскетбалістак?

Праз некалькі тыдняў пасля вяртання з чэмпіянату свету 2010 у Чэхіі, дзе нашы дзяўчаты сенсацыйна занялі 4-е месца (а маглі ж і 2-е ўзяць!), нацыянальная жаночая зборная па баскетболе выступіла з адкрытым лістом.

«Жахлівы ўзровень арганізацыі, уласцівы справам у адносінах да зборнай у апошнія гады вымусіў нас задумацца пра мэтазгоднасць далейшых выступаў за нацыянальную каманду»,
— адзначаецца ў лісце. — «Гуляць на голым энтузіязме можна год, паўтара, два, але ніяк не на пастаяннай аснове». У сваім звароце баскетбалісткі акцэнтуюць увагу на найбольш прынцыповых момантах: адсутнасць базы для правядзення паўнавартасных збораў, праблемы з якаснай экіпіроўкай у належнай колькасці і адпаведна сезонам года, а таксама пытанне наяўных грошай.

Ультыматум беларускіх баскетбалістак хоць і стаў досыць нечаканым, зважаючы на ажыятаж, выкліканы фенаменальным поспехам у Чэхіі, нічога новага ў сабе не тоіць. Базу для збораў каманда просіць не першы год.

«Сваім вынікам мы даказалі, што маем права на існаванне»,
заклікала чыноўнікаў павярнуцца тварам да баскетболу капітан зборнай Наталля Трафімава па вяртанні з Чэхіі. Размовы пра экіпіроўку вядуцца ці не з часоў трыюфму ў Італіі, дзе ў 2007 годзе наша зборная стварыла сапраўдную сенсацыю, узяўшы «бронзу». Ужо тады дзяўчаты казалі пра неабходнасць набыцця якаснай формы ад сусветных брэндаў, але як апраналіся ў форму ад літоўскай фірмы Tuta, так і апранаюцца. Грошы, грошы.
Дагэтуль з галавы не выходзіць такі факт: трэнер Анатоль Буяльскі зарабіў падчас пераможнай Еўропы-2007 ажно 200 тысяч. Але няхай супакояцца зайздроснікі — гаворка не пра еўра і даляры, а пра нашыя родныя беларускія рублі.
Сёлета кожная баскетбалістка зборнай атрымала ад федэрацыі баскетболу па 4,5 тысячы даляраў. Някепска? Але ў суседняй Расіі, як кажа наша зямлячка Алена Швайбовіч, у прэм’ер-лізе за адну перамогу можна зарабіць больш.

Як бачым, агучаныя ў лісце праблемы з’явіліся не сёння. Пра іх пісалася і гаварылася не раз і не два. Дык чаму ж тады справа не рушыцца з месца? Чаму зборная, якая дасягнула такіх вышыняў насуперак усяму, дагэтуль не мае мінімальнай належнай падтрымкі з боку дзяржавы? Здавалася б, натхнёныя такім поспехам чыноўнікі ад спорту мусяць яго развіваць і замацоўваць.

Баскетбольныя секцыі можна арганізаваць у любой школе, што мае спартзалу.
Як і гандбол, якім беларусы славіліся не так і даўно. І валейбол. Тым больш, што гэтыя віды спорту не патрабуюць велізарных укладанняў, як у выпадку з спортам №1 у Беларусі. Натуральна, нічога кепскага няма ў тым, каб будаваць лядовыя арэны, але ці патрэбныя яны ў такой колькасці?
Колькі маленькіх жыхароў Драгічына і Івацэвічаў будуць стала займацца хакеем у мясцовых палацах пры кошце камплекта формы ад $400?
Ці акупаюцца такія аб’екты, бо што казаць пра Драгічын з Івацэвічамі, калі ўжо нават баранавіцкі лядовы палац менш чым праз год пасля здачы ў эксплуатацыю пусцілі з малатка з прычыны мільярдных запазычанасцяў?

Зрэшты, гэтая відавочная эканамічнасць баскетболу і можа быць адной з прычын чыноўніцкай абыякавасці. А што, новая баскетбольная пляцоўка — гэта не лядовы палац, на пабудове якога можна засвоіць фантастычныя сродкі... Акрамя таго,

прыклад каманды Буяльскага можа выклікаць яшчэ і раздражненне. У арэны грошы ўбухалі, а хакей наш па-ранейшаму на глыбокім пад’ёме. А тут на сумесі голага энтузіязму з патрыятызмам нараджаецца каманда, здольная дасягаць вяршыняў без якой-кольвек дапамогі з боку спартыўных чыноўнікаў. Могуць узнікнуць пытанні: а навошта тады тыя ўліванні ў прывілеяваныя віды спорту, ды ўласна самі чыноўнікі?

Каментары10

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну8

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

ГУБАЗіК заявіў пра затрыманне двух магілёўцаў: нібыта яны ехалі ў краіну з пашпартамі Новай Беларусі15

Ад чаявання з абаранкамі да песень пра «герояў СВА». Як Рускі дом прыносіць у Гродна рускі свет17

Беларускі верталёт Мі-24 збіў расійскі беспілотнік, які ляцеў ва Украіну8

Забойства палкоўніка СБУ ў Кіеве здзейснілі грамадзяне Азербайджана6

Жыхары аграгарадка звярнуліся да Лукашэнкі: дзіцячы садок закрываюць, а малых, нават двухгадовых, будуць вазіць за 20 км10

Як жыве просты мінскі зваршчык, які выйграў тры мільёны рублёў5

Куды аддаць сёлета сваіх дзяцей, каб яны вучыліся па-беларуску1

Краіны ЕС пагадзіліся знізіць цэнавае абмежаванне на расійскую нафту на 15 %

У Францыі зняволены змог збегчы з турмы — яго вынес у сумцы сукамернік, які вызваліўся

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну8

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць