У скарзе ўказваюцца факты збору подпісаў людзьмі, якія не ўваходзяць ў ініцыятыўную групу Лукашэнкі.
Уладзімір Някляеў 25 кастрычніка падаў у ЦВК скаргу на парушэнні ініцыятыўнай групай Аляксандра Лукашэнкі выбарчага заканадаўства.
Як паведаміў Някляеў, у скарзе ўказваюцца факты збору подпісаў людзьмі, якія не ўваходзяць ў ініцыятыўную групу Лукашэнкі, а таксама збору подпісаў у месцах, дзе гэта забаронена заканадаўствам.
Паводле слоў Някляева, усе гэтыя факты задакументаваныя, а некаторыя з іх знятыя на відэа. Дыскі з відэа Някляеў прыклаў да скаргі.
Прэтэндэнт у прэзідэнты адзначыў, што яго скарга была прынятая. «Ніякіх праблем з падачай скаргі мы не сустрэлі», — сказаў Някляеў. Ён спадзяецца, што скарга будзе разгледжаная па сутнасці.
Нагадаем, 23 кастрычніка аналагічную скаргу разглядала Мінская гарадская выбарчая камісія. Аднак яна прыняла рашэнне перадаць скаргу раённым выбарчым камісіям.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары