Улада1414

WikiLeaks рассакрэціў планы Захаду адносна Беларусі

ЗША і ЕС не збіраюцца ахвяраваць Беларуссю дзеля паляпшэння дачыненняў з Расіяй.

ЗША і ЭЗ не зьбіраюцца ахвяраваць Беларусьсю дзеля паляпшэньня дачыненьняў з Расеяй.

Гэта вынікае са справаздачы амбасады ЗША ў Стакгольме аб нарадзе памочніка дзяржсакратара ЗША ў Эўрапейскіх і Эўраазіяцкіх пытаньнях Філіпа Гордана з прадстаўнікамі Эўразьвязу. Тэкст дакумэнту абнародаваў выкрывальніцкі партал WikiLeaks.

Згаданая сустрэча адбылася ў ліпені 2009, празь некалькі дзён пасьля саміту прэзыдэнтаў ЗША Барака Абамы і Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева ў Пецярбурзе. У ходзе нарады ў Стакгольме Філіп Гордан паінфармаваў сваіх эўрапейскіх калегаў аб тым, якім чынам распачатая расейска-амэрыканская «перазагрузка» паўплывае на ключавыя пытаньні міжнароднай палітыкі.

У прыватнасьці дыплямат патлумачыў, што Вашынгтон імкнецца да паляпшэньня дачыненьняў з Масквой, прытрымліваючыся пры гэтым асноўных прынцыпаў: «ніякіх сфэраў уплыву, дэмакратычныя краіны маюць права абіраць сабе саюзьнікаў і непрызнаньне Абхазіі ды Паўночнай Асэтыі».

«Расея, у сваю чаргу, выпрабоўвае гатовасьць ЗША да кампрамісаў па гэтых пытаньнях, на якія мы, аднак, ня пойдзем», — цытуюцца словы амэрыканскага дыплямата.

У прыклад адмовы ЗША ад саступак Крамлю па прынцыповых пытаньнях Гордан прывёў пазыцыю Вашынгтону ў грузінскім пытаньні.

Прысутны на сустрэчы дырэктар адзьдзелу палітычных дачыненьняў МЗС Літвы Эйтвыдас Баярунас адрэагаваў на гэта заклікам сфармуляваць агульную стратэгію ЗША і ЭЗ адносна Грузіі і Беларусі.

У адказ Гордан сказаў

«мы можам інтэрпрэтаваць вызваленьне Зэльцэра толькі як дэманстрацыю зацікаўленасьці Беларусі ў лепшых стасунках».
Ён дадаў, што зьбіраецца сам неўзабаве наведаць Беларусь. Нагадаем, памочнік дзяржсакратара ЗША Філіп Гордан сапраўды наведаў Беларусь у жніўні 2009 году — празь месяц пасьля цытаванай нарады.

У сваю чаргу, палітычны каардынатар Сакратарыяту Рады Эўразьвязу Хэльга Шмідт акрэсьліла бачаньне Брусэлю адносна разьвіцьця дачыненьняў зь Беларусьсю.

У прыватнасьці, Шмідт паведаміла, што

беларускі міністар замежных спраў распавёў ёй на нефармальнай сустрэчы краінаў АБСЭ ў Корфу (у чэрвені 2009 году — за месяц да нарады ў Стакгольме), што «беларусы пад велізарным ціскам прызнаюць Абхазію і Паўднёвую Асэтыю».

«Беларусь — банкрут, — працягвае Шмідт, — і, адпаведна, падвержаная эксплюатацыі з боку Расеі. Эўразьвяз разглядае магчымую падтрымку (Беларусі) з боку Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця і МВФ — у памеры ад двух да трох мільярдаў даляраў».

«Я не люблю Луку, — падсумавала Шмідт, — але вызваленьне Зэльцэра было яўна нацэлена на тое, каб даслаць пэўны сыгнал».

Каментары14

Цяпер чытаюць

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі6

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі

Усе навіны →
Усе навіны

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай18

БелДІЭ выдаліў «Укантакце» са спісу заблакаваных сайтаў3

Як праўладныя каналы тлумачаць блакіроўку «Укантакце»1

«Укантакце» пракаментавала навіну аб блакіроўцы ў Беларусі

У Казані невядомыя атакавалі канваіраў і вызвалілі зняволенага1

КДБ на некалькі гадзін блакаваў у Беларусі «Укантакце». А пасля ўсё адкруцілі19

Спіс мерапрыемстваў за мяжой да Ночы расстраляных паэтаў1

Лукашэнка расказаў, які абутак носіць8

Польская пракуратура шукае беларуса, якога абвінавачваюць у забойстве полькі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі6

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць