Афіша88

Выстава, прысвечаная Плошчы-2010

Экспанаты прымаюцца да 15 студзеня. Адкрыццё выставы — 19 студзеня (Машэрава, 8).

Шаноўныя сябры!

Запрашаем вас узяць удзел у падрыхтоўцы выставы, прысвечанай нашым героям — арыштаваным і пацярпелым 19 снежня 2010, а таксама той хвалі салідарнасці, якой Беларусь яшчэ не ведала. Хочацца, каб нашыя несправядліва асуджаныя пабачылі, як гэта было.

На выставе будуць прадстаўленыя фотаздымкі, якія адлюстроўваюць працэс збору рэчаў і ахвяраванняў, падрыхтоўкі перадачаў, а таксама паштоўкі, якія не змогуць дайсці да сваіх адрасатаў праз пошту (бо іх больш, чым арыштаваных, і не заўжды магчыма было іх выслаць, а хочацца, тым не менш, каб яны не засталіся непрачытанымі, — яны шчырыя, эмацыйныя і нярэдка мастацкія) ды многае іншае.

Мы просім вас несці свае экспанаты: малюнкі, ручныя мастацкія вырабы, іншыя рэчы, што могуць мець сімвалічны сэнс. А калі вы былыя сядзельцы — прыносьце свае турэмныя творы, запісы ды дзённікі! Прымаем іх да 15 студзеня.

Апроч гэтага вы можаце напісаць словы ўдзячнасці і падтрымкі на нашай Дошцы салідарнасці.

Выстава будзе размешчаная з 19 студзеня ў памяшканні на вул. Машэрава, 8, штаб-кватэра БНФ. Плануецца ўрачыстае адкрыццё. Сачыце за абвесткамі. Дзяліцеся сваімі ідэямі!

Давайце разам зробім нашым героям прыемны падарунак на знак нашай удзячнасці!

Кантактныя тэлефоны: (029) 6516127, (029) 378-69-05, (029) 685-52-39.

Каментары8

Цяпер чытаюць

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме20

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Усе навіны →
Усе навіны

Затрыманы журналіст Кірыл Пазняк8

Ці сапраўды цыклічны сон дапамагае выспацца?3

Два прычалы і нафтавы танкер пашкоджаны ў нафтаналіўным порце Прыморск пад Пецярбургам пасля атакі БПЛА3

Расіяне праз газавую трубу заходзяць у Купянск, як колісь у Суджу2

«Усё — хлусня і маніпуляцыі». Спецыялісты рэзка адказалі на істэрыю вакол рэканструкцыі Чырвонага касцёла3

Украіна навучылася лепш супрацьстаяць расійскім «Кінжалам»

Марк Рутэ абвясціў пра запуск спецыяльнай праграмы НАТА для абароны ўсходняга флангу альянсу3

Трагедыя пад Бярозай: як 30 гадоў таму збілі паветраны шар з амерыканцамі1

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме20

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць