Культура2525

Дарафеева канчаткова адхілілі ад эфіру

«Кіраўніцтва сказала, што незадаволенае праграмай «Выбар» 19 снежня», — прызнаецца тэлевядучы.

Вядучы АНТ Сяргей Дарафееў заявіў што ток-шоу «Выбар» не вернецца ў эфір. «Я выйшаў з пазапланавага адпачынку. Сёння ў мяне адбылася сустрэча з кіраўніцтвам канала, дзе быў пазначана кола маіх абавязкаў пасля эфіру 19 снежня. Кіраўніцтва той праграмай засталося незадаволена.

Я працягваю заставацца дырэктарам дырэкцыі ранішняга вяшчання АНТ.
Пра працу ў эфіры і вяртанне «Выбару» і «Выбар+» гаворкі цяпер не ідзе. Нарэшце ўсё вызначана. Так што, цяпер у мяне будзе больш вольнага часу. Буду вучыцца, удасканальваць сваю замежную мову і разглядаць прапановы. Праграмы «Выбар» і «Выбар+» мяне шмат чаму навучылі. Упэўнены, і гледачоў таксама. У нас у краіне шмат таленавітых і адукаваных людзей. Яшчэ разоў хачу падзякаваць усім за падтрымку і добрыя словы ў свой адрас. Да сустрэчы ў эфіры!», — расказаў ён у інтэрв’ю «Камсамольскай правде» в Белорусіі»

Дарафееву не даравалі шэрагу пытанняў да Лідзіі Ярмошынай у часе ток-шоу «Выбар», прысвечанага вынікам прэзідэнцкіх выбараў.

Ён спытаў у Ярмошынай, ці бачыла яна ролік, у якім у тэхнікуме куратарка адной з груп патрабуе ад вучняў з’явіцца на датэрміновае галасаванне і ці з’яўляецца такая сітуацыя парушэннем заканадаўства. «Так, гэта парушэнне», — адказала Ярмошына. «Дык значыцца, выбары прайшлі з парушэннямі?» — падлавіў яе Дарафееў. У выніку Лідзія Ярмошына дэманстратыўна пакінула студыю.

Перадача выклікала асабістае незадавальненне Аляксандра Лукашэнкі, які падчас прэс-канферэнцыі назваў Дарафеева «хлопчыкам-журналістам, якога трэба паставіць на месца».

Каментары25

Цяпер чытаюць

«Вар’яцкая афёра». Лукашэнка пракаментаваў закрыццё літоўскай мяжы10

«Вар’яцкая афёра». Лукашэнка пракаментаваў закрыццё літоўскай мяжы

Усе навіны →
Усе навіны

«Няма доказаў» і «адпрацоўка блакады Калінінграда». Што пішуць афіцыйныя СМІ пра зонды і закрыццё мяжы10

«Шары запускаюць і з аўтамабільных прычэпаў». Былы кантрабандыст тлумачыць, чаму цыгарэты ў Літву ўсё часцей перакідаюць на метэазондах9

Расійскі спявак Акмаль трапіў у скандал у Казахстане12

МЗС Беларусі ўручыў Літве ноту ў сувязі з закрыццём мяжы6

Генадзь Фядыніч з матэрыялаў следства даведаўся, што за ім сачылі 17 гадоў і для гэтага нават ставілі жучкі праз адтуліну з паверха вышэй

Грамадзяне з літоўскім ВНЖ могуць праехаць праз «Каменны Лог» толькі ў бок Літвы16

Рыжанкоў пра закрыццё Літвой мяжы: Гэта правакацыі для апраўдання антыбеларускіх, антырасійскіх падыходаў14

Памежны пераход у Беняконях закрыты цалкам13

«Вялікія рызыкі тупа страціць тавар». Спыталі кантрабандыста і памежніка, навошта Беларусь закідвае Літву і Польшчу зондамі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вар’яцкая афёра». Лукашэнка пракаментаваў закрыццё літоўскай мяжы10

«Вар’яцкая афёра». Лукашэнка пракаментаваў закрыццё літоўскай мяжы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць