Грамадства99

Генпракуратура: Статкевіч спыніў галадоўку 12 студзеня

Там таксама заявілі, што да асобаў, якія знаходзяцца пад вартай, забяспечаны ва ўстаноўленым парадку доступ адвакатаў і сваякоў.

Генэральная пракуратура 24 студзеня правяла праверку ўмоў утрыманьня асоб, якія знаходзяцца ў СІЗА КДБ.

Гаворка ідзе, у прыватнасьці, пра абвінавачаных у масавых беспарадках у Менску ў дзень прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году.

Як паведамілі БелаПАН у Генпракуратуры, устаноўлена, што рэжым утрыманьня гэтых людзей адпавядае патрабаваньням нарматыўных дакумэнтаў, іх здароўе здавальняючае. У выпадку неабходнасьці ім аказваецца кваліфікаваная мэдыцынская дапамога. Экс-кандыдат у прэзыдэнты Мікалай Статкевіч 12 студзеня спыніў галадоўку. Нагадаем, прымаць ежу ён адмовіўся 20 сьнежня.

У Генпракуратуры таксама заявілі, што да асобаў, якія знаходзяцца пад вартай, забясьпечаны ва ўстаноўленым парадку доступ адвакатаў і сваякоў, арганізавана атрыманьне пасылак, грашовых пераводаў і лістоў. Ім своечасова растлумачваюцца патрабаваньні заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якія датычацца пытаньняў перапіскі і атрыманьня пасылак.

Падчас праверкі скаргаў і заяваў ад асоб, якія зьмешчаны ў СІЗА КДБ, не паступала, паведамілі ў Генпракуратуры.

Варта адзначыць, што большасьць адвакатаў не бачыла падабаронных ад сьнежня.

Каментары9

Рыту Дакоту абвінавацілі, што яна тэрмінова распрадала нерухомасць у Расіі амаль на $2 мільёны. Яна адказала8

Рыту Дакоту абвінавацілі, што яна тэрмінова распрадала нерухомасць у Расіі амаль на $2 мільёны. Яна адказала

Усе навіны →
Усе навіны

Максім Харошын з жонкай адкрылі бар на Мадэйры. Колькі гэта каштавала?12

«Гэта гучыць горда і статусна». Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта замежных моў пра перайменаванне ВНУ8

«За 500 рублёў ляцеў у Мінск з Магілёва на самалёце». Мінчук па парадку аб’ехаў усе месцы з беларускіх купюр4

Фінансаванне Starlink для Украіны не спыняць: у Польшчы праяснілі сітуацыю3

Апублікаваны доўгі спіс прэміі імя Ежы Гедройця6

Вуліцы Віленскія: чаму іх не было на Палессі і Падзвінні, але былі пад Оршай?15

Сібіга: Кіеў гатовы да сустрэч у любых фарматах і геаграфічных рэгіёнах1

Трамп заявіў, што абмяркоўваў з Пуціным ядзернае раззбраенне

У Германіі настаўніца 16 гадоў знаходзілася на бальнічным і атрымлівала поўны заробак3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рыту Дакоту абвінавацілі, што яна тэрмінова распрадала нерухомасць у Расіі амаль на $2 мільёны. Яна адказала8

Рыту Дакоту абвінавацілі, што яна тэрмінова распрадала нерухомасць у Расіі амаль на $2 мільёны. Яна адказала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць