Улада

КДБ абшукаў кватэру тэхнічнага інспектара БКДП Уладзіміра Лазоўскага

2 лютага тэхнічнаму інспектару БКДП, актывісту Свабоднага прафсаюза металістаў (СПМ) Уладзіміру Лазоўскаму патэлефанавалі з КДБ і папрасілі тэрмінова пад’ехаць дадому. Сказалі, што ў яго ў кватэры неабходна правесці ператрус.

Уладзімір Лазоўскі паведаміў, што ператрус доўжыўся прыкладна паўтары гадзіны, праводзілі яго трое супрацоўнікаў КДБ.

У выніку ператрусу ў прафсаюзнага актывіста канфіскавалі некалькі дыскаў.

— Ператрус праводзілі ў рамках крымінальнай справы аб масавых беспарадках. Тэхнікі ніякай у мяне дома няма. Таму забралі тры старых дыскі. Адзін з песнямі, на іншых — старыя кампутарныя праграмы, — расказаў Уладзімір Лазоўскі.

Па словах прававога інспектара прафцэнтра, супрацоўнікі КДБ цікавіліся ў тым ліку і дзейнасцю незалежных прафсаюзаў, у прыватнасці СПМ. Аднак Уладзімір Лазоўскі заявіў, што прафсаюз ніякага дачынення да справы аб масавых беспарадках не мае.

— Іх цікавіла ўсё, што можа быць звязана з апошнімі выбарамі, а таксама дзейнасць прафсаюзаў і АДС. Паводзілі сябе карэктна, — дадаў Уладзімір Лазоўскі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Патраціла 300 рублёў — а яшчэ толькі сярэдзіна чэрвеня!» Беларусы абмяркоўваюць выдаткі на пакос травы і дзеляцца лайфхакамі8

«Патраціла 300 рублёў — а яшчэ толькі сярэдзіна чэрвеня!» Беларусы абмяркоўваюць выдаткі на пакос травы і дзеляцца лайфхакамі

Усе навіны →
Усе навіны

У паўднёвай Еўропе прайшлі мітынгі супраць турыстаў

Суседзі зрабілі кухню ў лоджыі, і цяпер у суседзяў чуваць звон посуду

«Абзвоньваем дзяцей, унукаў». Чыноўнікі з рулеткамі пайшлі правяраць вышыню травы на ўчастках беларусаў20

Маладзечанцы цягам трох дзён назіралі за маладой качкай, якая звалілася ў калодзеж фантана ў парку1

У Беларусі заўважылі фламінга?

Стала вядома, хто з’яўляецца хэдлайнерам Сходу неабыякавых — мерапрыемства апанентаў Ціханоўскай22

Намесніка начальніка белчыгункі Дулуба будуць судзіць па двух артыкулах. Яго затрымалі за хабар, а дома знайшлі яшчэ $3 млн

«Туфлі — 400 рублёў». Выпускнікі дзеляцца, у колькі абышліся іх вобразы13

Беларусаў з жэнеўскімі пашпартамі не пусцілі ў Варшаве на самалёт у Малдову7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Патраціла 300 рублёў — а яшчэ толькі сярэдзіна чэрвеня!» Беларусы абмяркоўваюць выдаткі на пакос травы і дзеляцца лайфхакамі8

«Патраціла 300 рублёў — а яшчэ толькі сярэдзіна чэрвеня!» Беларусы абмяркоўваюць выдаткі на пакос травы і дзеляцца лайфхакамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць