Спорт

Сяргей Касціцын дасягнуў адзнакі ў 100 бамбардзірскіх балаў у НХЛ

«Нэшвіл», за які выступае беларускі форвард, выйграў сёння ноччу ў «Дэтройта» Руслана Салея з лікам 4:1 (2:0, 2:1, 0:0).

Сяргей Касціцын быў прызнаны найлепшай зоркай матча: ён закінуў адну шайбу і зарабіў асістэнцкі пас, дасягнуўшы адзнакі ў 100 бамбардзірскіх балаў у НХЛаўскай кар’еры.

На сёння ў яго актыве 39 закінутых шайбаў і 61 галявая перадача ў 206 матчах рэгулярнага чэмпіянату. 68 (24+44) балаў ён зарабіў, гуляючы за «Манрэаль». Яшчэ ў Касціцына-малодшага 8 (3+5) балаў у розыгрышах Кубка Стэнлі, але ў НХЛ паказчыкі рэгулярнага сезона і плей-оф не суміруюцца.

Першую ў сёлетнім сезоне шайбу закінуў і беларускі абаронца Руслан Салей

«Беларускі дэсант»-2010/11

Андрэй Касціцын (Манрэаль) — 54 гульні, 29 (13+16) балаў;

Міхаіл Грабоўскі (Таронта) — 53 гульні, 41 (22+19) бал;

Руслан Салей (Дэтройт) — 53 матчы, 9 (1+8) балаў;

Сяргей Касціцын (Нэшвіл) — 51 матч, 32 (15+17) балаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мяркуючы па пасажырапатоку транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек15

Мяркуючы па пасажырапатоку транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Польку затрымалі ў Гданьску за абразу беларускі4

Жыхары «Новай Баравой» выступілі супраць цырка-шапіто ў іх раёне. Чым скончылася?6

Прарасійская актывістка Мірсалімава патлумачыла, чаму нельга забараняць чытаць «экстрэмісцкія» выданні7

Злоўленая ў Сеніцы жывёліна аказалася шалёным ваўком. У міліцыі расказалі падрабязнасці6

Як упарадкавалі сквер Амара Хаяма ў Мінску

Жанчына займалася сэксам з будысцкімі манахамі, а пасля шантажавала іх13

Беларускі школьны настаўнік расказаў, колькі зарабляе на ферме ў Нідэрландах1

МЗС Літвы накіравала Беларусі ноту пратэсту з-за расійскага дрона

«Гэта хлеб ці клей?»: жыхарка Баранавічаў абурылася якасцю прадукцыі хлебазавода10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мяркуючы па пасажырапатоку транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек15

Мяркуючы па пасажырапатоку транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць