Свет11

Загінуў вядомы аўстрыйскі парашутыст-экстрэмал Фелікс Баўмгартнэр

Аўстрыйскі парашутыст Фелікс Баўмгартнэр загінуў у выніку няшчаснага выпадку падчас палёту на параплане каля ўзбярэжжа Адрыятычнага мора ў Цэнтральнай Італіі, паведамляе выданне Kurier. Яму было 56 гадоў.

Фелікс Баўмгартнэр. Фота: AP Photo/Ross D. Franklin

Баўмгартнэр набыў сусветную вядомасць у 2012 годзе дзякуючы свайму скачку са стратасферы. Ён устанавіў тры сусветныя рэкорды, скокнуўшы з вышыні звыш 38 км і развіўшы хуткасць 1173 км/г.

Акрамя таго, Фелікс Баўмгартнэр стаў першым чалавекам, які здзейсніў скачок з парашутам з віядука Міё ў Францыі, хмарачоса Turning Torso ў Мальме ў Швецыі, а таксама з 90-га паверха самага высокага на той момант будынка ў свеце — хмарачоса Тайбэй 101.

Паведамляецца, што Феліксу Баўмгартнэру стала дрэнна падчас палёту на параплане. Ягоны апарат упаў у басейн гатэля на беразе Італіі. У выніку гэтага пацярпела жанчына, яе шпіталізавалі.

За пяць дзён да гібелі Баўмгартнэр публікаваў фота на параплане ў Італіі і пытаўся падпісчыкаў: «Дзе вы адпачываеце сёлета?»

Каментары1

  • Нумар 10!
    17.07.2025
    Ён усталяваў тры сусветныя рэкорды ---- УСТАНАВІЎ
    ------------- усталёўваюць СТАНОК ЦІ ПРАГРАМУ у кампутар!

    усталяваць
    1. Паставіўшы, змясціўшы куды‑н., устанавіць належным чынам.
    Хлопец у цяльняшцы звалок да металічнага чоўна пераносны матор, усталяваў яго і, ні пра што не пытаючыся, торгаў за ланцужок бітых дзесяць хвілін, намагаючыся завесці сваю «канструкцыю». Караткевіч.

    І толькі зрэдку, трапляючы па справах у гэты дом, у якім калгаснікі ўсталявалі ваўначоску, той-сёй возьме бывала ды і прыгадае Ігната. М. Ткачоў.

    2. Зрабіць моцным, устойлівым, надзейным існаванне чаго‑н. Усталяваць уладу.

    Усталяваць мір на ўсёй зямлі.
    // Прывесці ў пэўны парадак, наладзіць. Усталяваць жыццё.

Цяпер чытаюць

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім13

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Усе навіны →
Усе навіны

На патрэбы вызваленых палітвязняў сабралі 109 тысяч еўра5

Галоўчанка расказаў пра магчымыя змены ў прыёме даляраў2

Трамп: Нянавісць паміж Зяленскім і Пуціным — непасцігальная11

Зяленскі: Найбольш эфектыўныя санкцыі — гэта агонь на расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах, тэрміналах, нафтабазах3

Нарвежская афера Крамля: як ценявы флот Расіі атрымліваў фальшывыя страхоўкі9

Вядоўца Fox News прапанаваў забіваць ін'екцыямі бяздомных з псіхічнымі захворваннямі. Давялося выбачацца11

У Кітаі збілі ў небе вогненны балід. Кітайскія ўлады адмаўляюць гэта1

Зяленскі прыгразіў ударамі па порце на Балтыцы, дзе запраўляюцца нафтавыя танкеры Расіі5

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім13

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць