Грамадства

Дашкевіча знаёмяць з матэрыяламі крымінальнай справы

Ад сёння лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч пачынае знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы, заведзенай па ч.3 артыкула 339 Крымінальнага Кодэксу (асабліва злоснае хуліганства), якое прадугледжвае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін ад трох да пяці гадоў ці пазбаўлення волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў.

Абвінавачанне Змітру Дашкевічу і актывісту «МФ» Эдуарду Лобаву было прад’яўлена 6 студзеня.

Маладафронтаўцы Дашкевіч, Лобаў, а таксама Дзяніс Лазар былі затрыманы ў Мінску 18 снежня. Паводле інфармацыі афіцыйнага сайта ГУУС Мінгарвыканкама, маладых людзей затрымалі ў двары жылога дома па вуліцы Янкі Брыля нібыта за тое, што яны збівалі двух невядомых. «Усе ўдзельнікі канфлікту былі неадкладна дастаўлены ў Маскоўскае РУУС Мінска. Адзін з іх сур’ёзна пацярпеў ад хуліганаў і атрымаў шматлікія цялесныя пашкоджанні, таму яму спатрэбілася дапамога медыцынскіх работнікаў. Для гэтага ён быў дастаўлены ў 9-ю гарадскую клінічную бальніцу.

Вядома, што Зьміцер Дашкевіч і Эдуард Лобаў сваёй віны ад пачатку не прызнавалі і казалі пра правакацыю спэцслужбаў з мэтай ізаляваць іх напярэдадні выбараў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю60

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка прадала машыну за 900 рублёў, а праз чатыры гады даведалася пра доўг 6000 рублёў4

Nvidia дамовілася інвеставаць да $100 млрд у ChatGPT — кампаніі плануюць стварыць суперінтэлект2

«На прабегу 40—55 тысяч пачынаюць прагараць клапаны». Беларусы пра досвед карыстання Geely10

Як Стакгольм перамог заторы без абурэння жыхароў8

«Залаты мяч» атрымаў французскі нападнік Усман Дэмбеле

Аэрапорты Даніі і Нарвегіі прыпынялі працу праз з'яўленне вялікіх дронаў9

Пуцін даў расійскае грамадзянства былой памочніцы Байдэна7

Чыноўнік ад турызму наракае, што ў Беларусі вельмі кепскія гатэлі2

У Мінску заўважылі дзіўны аўтамабіль, бітком набіты людзьмі і поні2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю60

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць