Улада33

ЗША патрабуюць вызвалення беларускіх палітвязняў

Злучаныя Штаты Амэрыкі зноў заклікаюць Беларусь да неадкладнага і безумоўнага вызваленьня ўсіх асоб, затрыманых з палітычных матываў.

Пра гэта гаворыцца ў адмысловай заяве пра сытуацыю ў Беларусі, зь якой выступіў кіраўнік дэлегацыі ЗША пры АБСЭ Іэн Кэлі на пасяджэньні Сталай рады АБСЭ ў Вене.

Тэкст заявы разьмешчаны на афіцыйным сайце дэлегацыі ЗША ў АБСЭ.

«Злучаныя Штаты хацелі б яшчэ раз зьвярнуць увагу на непрымальную сытуацыю ў Беларусі, — сказаў Кэлі. — Мы па-ранейшаму сур’ёзна занепакоеныя невыкананьнем урадам дэмакратычных прынцыпаў; рэпрэсіямі супраць грамадзянскай супольнасьці, якія прадаўжаюцца, уціскам незалежных СМІ і апазыцыйных палітычных партый і рухаў; пачаткам судовых працэсаў і вынясеньнем суровых прысудаў у дачыненьні да затрыманых; цкаваньнем юрыстаў, якія прадстаўляюць інтарэсы затрыманых; абмежаваньнем доступу сем’яў да асобаў, затрыманых і зьмешчаных ва ўстановах КДБ, і недастатковым юрыдычным прадстаўніцтвам для гэтых асобаў; умовамі, у якіх утрымліваюцца затрыманыя, і абыходжаньнем зь імі ў час знаходжаньня пад вартай, а таксама закрыцьцём офісу АБСЭ ў Менску».

Па словах Кэлі, хуткія судовыя працэсы і прысуды «дэманструюць новыя спробы пазбаўленьня людзей волі зь відавочна палітычных прычын». «Яны таксама паказваюць на тое, што ўрад Лукашэнкі наўмысна працягвае ўціск тых, чые думкі адрозьніваюцца ад пункту гледжаньня ўраду. Іншымі словамі, улады па-ранейшаму спрабуюць павярнуць свой народ назад і падарваць рух Беларусі ў напрамку да Эўропы», — рэзюмаваў Кэлі.

Ён падкрэсьліў, што, нягледзячы на запэўненьні беларускага боку пра намер канструктыўна працаваць з АБСЭ па ўсіх пытаньнях, Беларусь так і не адказала на просьбу прадстаўніка па пытаньнях свабоды СМІ Дуні Міятавіч даць ёй магчымасьць наведаць краіну і не дазволіла прадстаўнікам Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ свабодна назіраць за ходам судовых працэсаў над затрыманымі ўдзельнікамі акцыі 19 сьнежня.

«Хоць міністар замежных спраў паабяцаў канструктыўна супрацоўнічаць з выканаўчымі структурамі АБСЭ, гэтыя словы павінны быць падмацаваныя справамі», — сказаў Кэлі.

Па словах кіраўніка дэлегацыі ЗША пры АБСЭ, асаблівую занепакоенасьць выклікае заява, зробленая 28 лютага экс-кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі Алесем Міхалевічам. «Спадар Міхалевіч заяўляе, што ён і іншыя затрыманыя сыстэматычна зазнавалі катаваньні з боку прадстаўнікоў КДБ. Ён сьцьвярджае, што быў вымушаны пагадзіцца стаць інфарматарам КДБ, каб яго вызвалілі. Мы рашуча заклікаем урад Беларусі дазволіць незалежнае расьсьледаваньне гэтых вельмі сур’ёзных абвінавачаньняў», — заявіў Кэлі.

Ён таксама адзначыў узмацненьне ціску на адвакатаў, якія абараняюць фігурантаў справы аб масавых беспарадках 19 сьнежня.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА21

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА

Усе навіны →
Усе навіны

Пратэстоўцы-зумеры ў Непале заявілі, што краіна перайшла пад іх поўны кантроль14

Лукашэнка: Калаўра мы не пакрыўдзілі3

Ці пакараюць непрышпіленага Караева за парушэнне ПДР? Вось што адказалі ў ДАІ3

За расследаванне супраць Паўла Латушкі абяцаюць салідныя грошы4

Кампанія пашкадавала змарнелага хаскі і жорстка забіла яго гаспадара. Жонка забітага таксама далучылася да катаванняў11

Знеслі апошні драўляны дом. Сядзібная забудова каля метро «Грушаўка» амаль знікла3

Пратэстоўцы ў Катманду падпалілі рэзідэнцыю прэзідэнта і прэм'ера7

Расіяне на Данеччыне ўдарылі авіябомбай па людзях, што прыйшлі атрымліваць пенсію — больш за 20 загінулых17

Карбалевіч: Ад апазіцыі цяпер мала што залежыць, варта рыхтавацца да сыходу Лукашэнкі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА21

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць