Некаторыя дэманстранты сярод звалу папак адшукалі ўласныя дасье.
Яны патрабуюць адхіліць супрацоўнікаў палітычнай паліцыі ад справаў, каб тыя не знішчылі архіваў.Цяпер, калі рэжым паў пад ціскам дэманстрацый, грамадзянская супольнасць намагаецца дэмантаваць і рэпрэсіўныя органы былой сістэмы.500-тысячны апарат егіпецкіх спецслужбаў займаўся не толькі барацьбой з тэрарызмам, але і рэпрэсіямі супраць апазіцыі «прэзідэнту» краіны Мубараку.
Армія, якая кантралюе сітуацыі ў краіне, не перашкаджала дзеянням дэманстрантаў. Салдаты абмежаваліся тым, што вывелі, пасадзілі ў танкі і тым самым уратавалі ад самасуду прысутных у будынку гэбістаў.
Армейскія ўлады таксама арыштавалі маёмасць і рахункі Мубарака і ягоных сыноў і былых кіраўнікоў МУС.
Учора ў будынку дзяржбяспекі адбыліся шчымлівыя сцэны: некаторыя дэманстранты сярод звалу папак, падрыхтаваных да знішчэння, адшукалі ўласныя дасье, з фатаграфіямі і тэкстамі даносаў.
Каментары