Грамадства2727

«Прыйдзі ты, каб сышоў ён»

Малады Фронт запісаў відэаролік, у якім заклікае прыходзіць на Дзень Волі.

Малады Фронт запісаў відэаролік, у якім заклікае прыходзіць на Дзень Волі 25 Cакавіка.

Разам з відэаролікам на сайце Маладога Фронту можна знайсці варыянты аб’явак і аватарак таго ж зместу.

Верагодна, відэаролік хутка распаўсюдзіцца па сацыяльных сетках. 46-секунднае відэа з кадрамі з мінулых акцый заканчваецца партрэтам Лукашэнкі і подпісам «Прыйдзі ты, каб сышоў ён». У адмысловых групах, прысвечаных Дню Волі ўжо ёсць некалькі відэаролікаў такога кшталту.

Зусім іншая рэч з аб’яўкамі. Дызайнеры, што стваралі іх, арыентаваліся на незразумелую мэтавую аўдыторыю, таму абсалютная большасць прапанаваных аб’явак нагадвае віншавальныя паштоўкі, аздобленыя кранальнымі фота. Такія паштоўкі прадаюцца ў кожнай сувенірнай краме, але тут замест звыклага подпісу кшталту «Каханай…» чамусьці прылеплены «Дзень Волі», што выглядае недарэчна. Перспектывы іх шырокага распаўсюду сумнеўныя.

Зрэшты, маладафронтаўцы не хаваюць: яны вырабілі гэтую прадукцыю, каб даць штуршок. Маўляў, няхай кожны здатны зробіць сваё, лепшае.

Паштоўкі і аватаркі

Каментары27

Цяпер чытаюць

Беларускі дызайнер стаў сусветна вядомым дзякуючы дзіўным відэа — іх глядзяць дзясяткі мільёнаў чалавек14

Беларускі дызайнер стаў сусветна вядомым дзякуючы дзіўным відэа — іх глядзяць дзясяткі мільёнаў чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

У Слуцкім раёне пабітая жанчына цярпела да таго часу, пакуль не трапіла ў рэанімацыю1

У гомельскай міліцыі расказалі, куды адпраўляюць працаваць «дармаедаў»3

Беларусь атрымала ад Расіі чарговую партыю самалётаў-знішчальнікаў1

Сакрэтнае дзяржаўнае апытанне 2020 года — Бабарыка перад арыштам дагнаў Лукашэнку па рэйтынгу17

Лявончык: У пошуках Мельнікавай прысылаюць шмат фальшывых звестак2

Беларуса выдалілі з базы Інтэрпала, дапамог Офіс Ціханоўскай

Як выглядае першы дзіцячы садок у «Зялёнай гавані», пабудаваны за $4 мільёны4

Самая папулярная песня ў свеце афіцыйна прызнаная не плагіятам. Працэс доўжыўся шэсць гадоў2

Сакрэтны канал абмену палоннымі паміж Расіяй і Украінай. Невядомыя раней дэталі аперацыі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі дызайнер стаў сусветна вядомым дзякуючы дзіўным відэа — іх глядзяць дзясяткі мільёнаў чалавек14

Беларускі дызайнер стаў сусветна вядомым дзякуючы дзіўным відэа — іх глядзяць дзясяткі мільёнаў чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць