Грамадства44

Спецназ затрымаў журналіста падчас флэшмобу супраць забароны канцэрта «Ляпісаў» у Гомелі

На флэшмоб у Гомелі сабралася 50 чалавек.

У нядзелю прыкладна ў 15.00 на Цэнтральным рынку Гомеля супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы журналіст Алег Ражкоў. Малады чалавек па заданні агенцтва БелаПАН прыйшоў туды, каб асвятляць флэшмоб, заяўлены грамадскімі актывістамі ў сувязі з адменай канцэрта гурту «Ляпіс Трубяцкой».

— Я прыйшоў на рынак, каб паглядзець, як праходзіць флэшмоб, і потым напісаць рэпартаж на гэтую тэму, — распавёў «Салідарнасці» Алег Ражкоў. — Да мяне падышлі два спэцназаўцы, пацікавіліся, хто я, што тут раблю. Я прадставіўся, сказаў, што журналіст. Як пацвярджэнне — паказаў пасведчаньне сябра «Беларускай асацыяцыі журналістаў». Аднак яны ўсумніліся ў сапраўднасці гэтага дакумента. І даставілі мяне ў РАУС Цэнтральнага раёна».

Там рэпарцёра апытвалі супрацоўнікі міліцыі: дзе вучыцца і пражывае, з якімі выданнямі супрацоўнічае, што рабіў на месцы затрымання.

Прыкладна праз гадзіну Алега Ражкова адпусьцілі. З яго ўзятыя вусныя тлумачэнні, складзены пратакол выняцця пасведчанняў ГА «БАЖ» і Міжнароднай федэрацыі журналістаў для ацэнкі іх сапраўднасці, з рэпарцёра ўзятая падпіска, што ў сувязі з гэтым ён з’явіцца ў міліцыю па першым патрабаванні.

На сам флэшмоб у Гомелі сабралася каля 50 чалавек
, паведамляе БелаПАН. Моладзь праспявала песню "Ляпіса Трубяцкога" "Грай". Пасля гэтага да ўдзельнікаў падышлі спецназаўцы і, пагражаючы затрыманнямі, запатрабавалі разыходзіцца,

Каментары4

Цяпер чытаюць

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа19

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр унутраных спраў Польшчы лічыць малаверагоднымі перамовы Варшавы і Мінска3

Украінскі «Фламінга» знішчыў першы расійскі аб'ект4

Модзі заклікаў Пуціна да хутчэйшага завяршэння вайны ва Украіне2

З’явіліся першыя фота меркаванага забойцы Андрэя Парубія4

Напярэдадні 1 верасня беларуска спрабавала зарабіць на шакаладках з цытатамі Лукашэнкі13

Пуцін на пасяджэнні ШАС зноў заявіў, што Захад справакаваў напад Расіі на Украіну13

«Дзве вадародныя і тры гексагенавыя бомбы, а настаўнікаў і вучняў расстраляюць». У Мінску падлетак адпомсціў дзяўчыне за адмову сустракацца3

Сабака пераплыў шырокую Прыпяць. Шырыня ракі — 100 метраў

Кошт золата абнавіў чарговы гістарычны максімум. Як даражэла золата ў гісторыі?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа19

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць