Усяго патроху44

Расійскім патрыётам прапанавалі распісаныя пад хахламу iPhone 4 (фота)

Рэгістратар даменных імёнаў Reg.ru выпусціў эксклюзіўную серыю iPhone 4, прысвечаную даменнай зоне. рф, піша CNews. Смартфоны лінейкі SimaPhone 4.РФ распрацаваныя дызайнерам Дзянісам Сімачовым і выкананыя ў стылі роспісу пад хахламу. У продажы даступныя мадэлі Classic, Moscow, Rave і White.

Пры аздабленні кожнага смартфона было выкарыстана 5 г золата 750-й пробы. На задняй панэлі прыладаў свеціцца лагатып.рф. У памяць «патрыятычных» iPhone 4 запісаныя тэматычныя застаўкі, відэаролікі і іншы кантэнт.

«SimaPhone 4. РФ — гэта іміджавы смартфон для патрыётаў, якія ганарацца тым, што могуць працаваць у сеціве на роднай мове.
Мадэль мы вырабілі эксклюзіўна для Reg.ru. Прыладу мы ўпрыгожылі дзяржаўнымі сімваламі, бо ў перыяды, калі робіцца складана акрэсліць рускую нацыянальную ідэю, менавіта знакі служаць арыентырамі. Гэты месідж на новым SimaPhone 4. РФ вызначае погляды чалавека… Мы даем магчымасць аматарам айфонаў выказацца пра сваю патрыятычнасць. SimaPhone 4. РФ — гонар за ўласную „рускасць“», — распавёў Дзяніс Сімачоў.

SimaPhone 4. РФ даступны толькі па папярэдніх замовах. Мадэль з 16 ГБ памяці ацанілі ў 75 тыс. расійскіх рублёў (каля $2650), з 32 ГБ — у 80 тыс. рублёў ($2830).

Каментары4

Цяпер чытаюць

Лабараторыі дзвюх краін пацвердзілі, што Навальнага атруцілі ў турме3

Лабараторыі дзвюх краін пацвердзілі, што Навальнага атруцілі ў турме

Усе навіны →
Усе навіны

Смарт-гадзіннікі школьнікам усё ж такі дазволілі

Расійскі пасол: Польшча яшчэ будзе апраўдвацца за закрыццё мяжы19

Крымінальная справа за ўхіленне ад службы ў войску не будзе вызваляць ад самой службы3

Эксперт патлумачыў літоўцам, чаму беларусы выбіраюць Літву і які гэта патэнцыял для будучыні7

Падчас расійскай атакі дронамі на Польшчу жылы дом мог быць пашкоджаны абломкамі польскай ракеты5

Былы міністр юстыцыі Хаменка папрасіўся на выхад з Савета Рэспублікі. Ён быў намеснікам Качанавай3

Да 105-годдзя Купалаўскага тэатра выпусцілі гадзіннікі «Паўлінка»4

Беларуска зрабіла новы пашпарт, а ён аказаўся несапраўдным: Даведалася пра гэта ў аэрапорце2

Сяргей Ціханоўскі застаецца ў Фларыдзе? Новы фэйк канспіролагаў і прапагандыстаў21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лабараторыі дзвюх краін пацвердзілі, што Навальнага атруцілі ў турме3

Лабараторыі дзвюх краін пацвердзілі, што Навальнага атруцілі ў турме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць