Грамадства11

Атрошчанкава адправілі ў калонію, дзе сядзеў Казулін

Прэс-сакратара Андрэя Саньнікава Аляксандра Атрошчанкава адправілі ў калёнію "Віцьба-3», не чакаючы разгляду касацыйнай скаргі.

Пра гэта паведаміла жонка журналіста Дар'я Корсак: «Ён напісаў ліст, што яго перавялі на Валадарку, ведаў, што павязуць у пятніцу, але ня ведаў куды, а я ведала куды, але ня ведала калі ...», – адзначыла Дар'я Корсак сайту Хартыя-97.

Аляксандра Атрошчанкава адправілі ў калёнію 25 сакавіка, не чакаючы разгляду касацыйнай скаргі, якая адбудзецца 5 красавіка ў 10 гадзін раніцы ў Менскім гарадзкім судзе.

«Муж рады, што перавялі з КДБ, сукамэрнікі сустрэлі добра. Зь ліста відаць, што ён, з аднаго боку, рады пераменам, зь іншага – знаходзіцца ў поўным няведаньні. Напісаў, што баяўся, што прыйдзецца чакаць касацыю ў КДБ», – адзначыла Дар'я.

2 сакавіка суд Фрунзенскага раёну Менску прысудзіў Аляксандра Атрошчанкава да чатырох гадоў зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму нібыта за ўдзел у масавых беспарадках 19 сьнежня 2010 г.

22 сакавіка прэс-сакратар кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава Аляксандр Атрошчанкаў адзначыў свой 30-гадовы юбілей у СІЗА КДБ.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня

Усе навіны →
Усе навіны

Курэйчыка абвінавацілі, што ён напісаў сцэнар пра палкаводца Суворава. А як усё было?9

Праз два тыдні Лукашэнка зноў сустрэўся з паслом Венесуэлы ў Расіі7

Інстытут сучасных ведаў у Мінску пракаментаваў паступленне Таццяны Буланавай7

«Каб Беларусь не аддалі Пуціну ў якасці суцяшальнага прыза». Ціханоўская заклікае ўключыць беларускае пытанне ў мірныя перамовы Украіны і Расіі34

Данія ўпершыню назвала ЗША патэнцыйнай пагрозай4

Падазроную кільку прадаюць у Мінску. Рэч у тым, што гэта не зусім рыба7

Менеджара з холдынга «Амкадор» асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

У Польшчы затрыманы вядомы расійскі навуковец з Эрмітажа па запыце Украіны19

«Кроў ішла ракой»: дзяўчынцы на рэйсе Хургада — Мінск стала блага падчас палёту6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць