Грамадства22

У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі ксяндза У.Завальнюка «Не адзіным хлебам»

28 сакавіка ў Мінску адбылася прэзентацыя кнігі пробашча касцёла святых Сымона і Алены (Чырвонага касцёла), ксяндза-магістра, кандыдата гістарычных навук Уладзіслава Завальнюка «Не адзіным хлебам».

У гэтым 524-старонкавымнавукова-папулярным даследаванні, якое выпушчана касцёлам і вытрымала тры выданні, асвятляюцца пытанні духоўнага і фізічнага ўдасканалення чалавека праз малітву і пост. Аўтар уздымае праблему чыстага аздараўленчага посту, дае тэарэтычныя і практычныя рэкамендацыі па яго правядзенні, а таксама па выхадзе з посту. Акрамя таго, ксёндз прыводзіць прыклады разгрузачна-дыетычнай тэрапіі, лячэння п’янства, курэння, наркаманіі і іншых распаўсюджаных заган.

Як адзначыў Завальнюк, механічнае ачышчэнне арганізму ў перыяд чыстага посту служыць аздараўленню арганізму, ачышчэнню яго ад інфекцыі і нармалізацыі сну, а таксама прафілактыцы многіх захворванняў. Ён перакананы, што рацыён харчавання людзей, якія знаходзяцца на вылячэнні ў бальніцах, павінен абмяжоўвацца маннай кашай, чыстай вадой і якаснымі сокамі. Паводле слоў святара, сродкі, якія члены абшчыны эканомяць на ежы ў перыяд посту, накіроўваюцца для падтрымкі жыхароў Японіі, пацярпелых ад стыхійнага бедства.

Традыцыі чыстага посту і малітвы, якія ідуць ад старазапаветных часоў, садзейнічаюць духоўнаму адраджэнню чалавека, ачышчэнню яго сумлення і гартаванню характару, сказаў ксёндз Уладзіслаў. Дзякуючы посту чалавек робіцца больш адкрытым, пунктуальным і рашучым, перакананы ён.

Зыходзячы з палажэння аб тым, што жыццё чалавека павінна адпавядаць рытму прыроды, святар лічыць неабходным прыняць еўрапейскі стандарт рэжыму працы і вучобы. Працоўны і вучэбны дзень, згодна з ім, пачынаецца на світанні і рана завяршаецца, пакідаючы чалавеку вольны час для развіцця здольнасцяў і сям’і. «Менавіта такі рэжым дазваляе чалавеку шмат паспець і зрабіць», — падкрэсліў Завальнюк.

На яго думку, спалучэнне посту, малітвы і еўрапейскага рэжыму дня дазволіць больш поўна рэалізаваць рэсурсы чалавечага арганізму.

Завальнюк прысвяціў кнігу сваёй маці, 98-гадовай Ганне Іванаўне. З’яўляючыся вегетарыянкай, выконваючы пост і творачы малітву, яна валодае «выдатным зрокам, фенаменальнай памяццю і зайздросным здароўем», сказаў святар.

Каментары2

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі6

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі

Усе навіны →
Усе навіны

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай18

БелДІЭ выдаліў «Укантакце» са спісу заблакаваных сайтаў3

Як праўладныя каналы тлумачаць блакіроўку «Укантакце»1

«Укантакце» пракаментавала навіну аб блакіроўцы ў Беларусі

У Казані невядомыя атакавалі канваіраў і вызвалілі зняволенага1

КДБ на некалькі гадзін блакаваў у Беларусі «Укантакце». А пасля ўсё адкруцілі19

Спіс мерапрыемстваў за мяжой да Ночы расстраляных паэтаў1

Лукашэнка расказаў, які абутак носіць8

Польская пракуратура шукае беларуса, якога абвінавачваюць у забойстве полькі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі6

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць