Меркаванні1212

Фотафакт: Як «людзі ў цывільным» заміналі працаваць журналістам на Дзень Волі

Фотажурналіст Антон Матолька зрабіў падборку здымкаў з акцыі 25 сакавіка ў Мінску, на якіх невядомыя на вачах міліцыі замінаюць працы прэсы.

Фотажурналіст Антон Матолька зрабіў падборку здымкаў з акцыі 25 сакавіка ў Мінску, на якіх невядомыя на вачах міліцыі замінаюць працы прэсы.

Як паведамляе прэс-служба ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў», А Матолька заклікае калег, якіх абураюць дзеянні «людзей у цывільным» і бяздзеянне супрацоўнікаў праваахоўных органаў, і ўсіх, хто мае доказы такіх перашкодаў, дасылаць свае фотаздымкі на адрас БАЖ — [email protected].

Задзейнічанне асобаў у цывільным на апазіцыйных акцыях, якія перашкаджаюць працы супрацоўнікаў СМІ і пры гэтым не прадстаўляюцца, зрабілася сталай практыкай мінскай міліцыі. Такія акцыя кантралююцца міліцэйскім кіраўніцтвам. Так, напрыклад, 25 сакавіка 2011 г. людзьмі ў чорным кіраваў асабіста намеснік начальніка ГУУС Мінгарвыканкама Ігар Яўсееў. Адным з найбольш брутальных фактаў умяшання ў працу журналістаў так званых «ціхароў» быў разгон акцыі салідарнасці 16 кастрычніка 2009 г. Старшыня БАЖ Жанна Літвіна назвала той інцыдэнт наўпроставай забаронай на прафесію.

Глядзі яшчэ: Дзень Волі: як гэта было

Каментары12

Цяпер чытаюць

Яны пайшлі ад нас у 2025 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі4

Яны пайшлі ад нас у 2025 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі

Усе навіны →
Усе навіны

Вось так выглядае пентхаўс за $1 000 000 каля плошчы Перамогі ў Мінску12

Сярод «экстрэмістаў», якіх Лукашэнка памілаваў пад Новы год, ёсць і хатнія хімікі1

Вялікае рабаванне банка ў Германіі. Як злачынцы скарысталі Каляды і абчысцілі амаль усе ячэйкі3

Выйшаў з начнога клуба і знік. У Мінску пятыя суткі шукаюць хлопца3

«Прыбраць Пуціна — усё будзе па-іншаму». Лукашэнка расказаў, як папярэджваў прэзідэнта Расіі пра небяспеку замаху14

Што адбывалася за кратамі з затрыманымі па справе аб падрыве расійскага самалёта А-50 у Мачулішчах3

Apple выдаліла дадатак INSNC Альфа-Банка з App Store з-за санкцый

Два мабільныя аператары не будуць павышаць тарыфы ў 2026 годзе

76‑гадовую кандыдатку біялагічных навук асудзілі па стосе палітычных артыкулаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яны пайшлі ад нас у 2025 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі4

Яны пайшлі ад нас у 2025 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць