Спорт

Сталічнае дэрбі: «Мінск» і «Дынама» пераможцу не выявілі

Прайшоў другі тур чэмпіяната Беларусі па футболе.

Цэнтральным паядынкам другога тура чэмпіяната Беларусі па футболе можна смела называць сталічнае дэрбі. «Мінск» прымаў «Дынама».
Хаця гаспадарамі «Мінск» быў чыста намінальна, бо гульня праходзіла на стадыёне «Дынама».

На жаль, матч не атрымаўся занадта відовішчным. З вялікай колькасцю прыгожых момантаў і галоў. Віной таму можа быць і не лепшае поле.

«Дынама» мела невялікую тэрытарыяльную перавагу. Але гэтага было мала — 0:0.

Барысаўскі БАТЭ з вялізнымі цяжкасцямі змог справіцца з наваполацкім «Нафтанам» — 1:0. Пераможны гол за шэсць хвілін да фінальнага свістка забіў «новы беларус» Рэнан Брэсан.

Першую перамогу пасля вяртання ў вышэйшую лігу атрымаў «Гомель».
Прычым, выйгрыш апынуўся валявым. Магілёўскі «Дняпро» адкрыў лік ужо на першай хвіліне намаганнямі легіянера Грыгарана. Але потым за справу ўзяўся Стасевіч. Спачатку ён сам забіў са штрафнога, а потым дапамог адзначыцца Дзмітрыю Платонаву — 2:1.

Вельмі важную перамогу ў Гродна атрымаў салігорскі «Шахцёр». У «гарнякоў» была серыя з трох паразаў запар. Яе спыніў Павел Сітко на 57-ай хвіліне. Ягоны гол у сустрэчы «Нёмана» і «Шахцёра» быў адзіным — 0:1.

Астатнія матчы тура прынеслі наступныя вынікі: «Дынама» (Брэст) — «Белшына» — 1:1, «Віцебск» — «Тарпеда-БЕЛАЗ» — 1:1.

Пасля двух тураў у турнірнай табліцы ўтварылася цікавая сітуацыя:

«Дынама» (Брэст), «Дынама» (Мінск), «Мінск», «Гомель», БАТЭ, «Тарпеда-БЕЛАЗ» — па 4 пункты, «Шахцёр» — 3, «Нафтан», «Нёман», «Белшына», «Віцебск» — па 1, «Дняпро» — 0.

Каментары

Цяпер чытаюць

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі88

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У чарзе на выезд з Беларусі ў Польшчу сабралася 2000 аўтамабіляў1

Ці вераць людзі, што Пратасевіч — агент разведкі? Вось рэакцыі ў сацсетках21

Навукоўцы знялі на відэа рыбіну, якая жыве на глыбіні больш за 8 тысяч метраў1

Украінцы падарвалі буйны нафтаправод пад Масквой4

Новы дзіўны трэнд: маладое пакаленне скупляе звычайныя камяні — навошта?4

У матчы «Іслачы» з «МЛ Віцебск» забілі вельмі кур'ёзны гол ВІДЭА2

«Калі замерзнеце — заходзьце да нас пагрэцца». Бібліятэкарка з Магілёва расказала, як змагла знайсці сябе ў прафесіі ў Польшчы5

Пяць цікавых могілак Беларусі для наведвання на Дзяды

У Егіпце пасля дваццаці гадоў будаўніцтва адкрылі найбуйнейшы музей свету

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі88

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць