Андрэй збіраўся ехаць у Мінск, каб узяць удзел у тэлемосце прадстаўніцтва Еўракамісіі з дэлегацыяй Еўрапарламента ў справе Беларусі.
Карэспандэнт «Газэты Выборчай» Андрэй Пачобут быў затрыманы ў сераду ў Гродне. Пра гэта агенцтва ПАП паведаміла ў той момант, калі журналіста перавозілі ў абласную пракуратуру.
Андрэй Пачобут збіраўся ехаць у Мінск, каб узяць удзел у тэлемосце прадстаўніцтва Еўракамісіі з дэлегацыяй Еўрапарламанту ў справе Беларусі. На пасяджэнні журналіст меўся распавесці пра крымінальную справу, распачатую супраць яго за публікацыі ў «Газэце Выборчай» і прыватным блогу. Пачобут падазраецца ў знявазе прэзідэнта, яму пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі.
Журналіст сказаў карэспандэнту ПАП, што яго цяперашняе затрыманне мае на мэце заблакаваць ягоны ўдзел у тэлемосце.
Цяпер чытаюць
Ездзілі шукаць нават у БССР, а неапазнанае цела 30 гадоў ляжала ў спецсховішчы. Новыя дэталі загадкавага знікнення ў ЗША беларускага пісьменніка Міколы Цэлеша
Каментары