Усяго патроху1818

Сёння — Міжнародны дзень цыганоў

Міжнародны дзень цыганоў (International Roma (Gypsy) Day) быў заснаваны на першым Сусветным цыганскім кангрэсе, які адбыўся ў Лондане 8 красавіка 1971 года і сабраў прадстаўнікоў з 30 краін.
У выніку былі прынятыя нацыянальныя сімвалы: сцяг і гімн, што дазволіла цыганам свету прызнаць сябе адзінай свабоднай нацыяй.

Першая згадка пра цыганоў у беларускіх хроніках датаваная 1501 годам, калі цыганскі важак Васіль атрымаў ахоўную грамату ад вялікага князя літоўскага Аляксандра Казіміравіча.

Сёння колькасць цыганскага насельніцтва ў свеце ацэньваецца ў 8–10 мільёнаў чалавек. Спецыялісты вызначаюць шэсць асноўных галінаў цыганоў: тры заходнія і тры ўсходнія. Да заходніх адносяць рома (саманазва цыганоў), сінці і іберыйскіх цыганоў; да ўсходняй групы адносяць люлі, лом і дом. Акрамя таго, існуюць дробныя цыганскія групы.

У Еўропе існуе шэраг этнаграфічных групаў, блізкіх паводле ладу жыцця да цыганоў, аднак іншага паходжання — у прыватнасці, ірландскія трэвелерс, цэнтральнаеўрапейскія енішы. Мясцовыя ўлады, як правіла, разглядаюць іх як разнавіднасць цыган, а не як асобныя этнасы.

На тыдні, у які ўваходзіць 8 красавіка, у многіх краінах праводзяцца Міжнародныя цыганскія фестывалі. На іх ладзяцца фотавыставы, кінапаказы, працуюць спецыяльныя класы па тэатральным мастацтве, спевах і танцах, праходзяць канцэрты.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі17

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

Скандал у футболе: праз два месяцы ў Сенегала забралі тытул пераможцы Кубка Афрыкі

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў5

Зяленскі: Вайна ў Іране выклікае нядобрыя прадчуванні пра будучыню Украіны

Луксмаксінг: новая трывожная тэндэнцыя сярод юнакоў11

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў3

На жыхара Слоніма, які скардзіўся на пераслед за лайк, зроблены ў 2016 годзе, завялі крымінальную справу6

«Фінскі палітык», якога штодня цытуюць крамлёўскія і лукашысцкія СМІ, аказаўся сантэхнікам без грамадзянства Фінляндыі15

КВІР пацвердзіў гібель кіраўніка ваенізаванага апалчэння «Басідж»6

Успрыманне Трампа Масквой змянілася, загаварылі пра вераломства і ненадзейнасць9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі17

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць