Усяго патроху22

Не здаў адбіткаў пальцаў — плаці штраф 875 тысяч

Аштрафаваны жыхар Гомеля.

Судзьдзя Савецкага раёну Гомеля Галіна Сыцько аштрафавала старшыню Гомельскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіля Палякова на 875 тысяч рублёў.
Актывіст адмовіўся здаць у райаддзеле міліцыі адбіткі пальцаў, і ў дачыненьні да яго быў складзены адміністрацыйны пратакол за непадпарадкаваньне законнаму распараджэньню альбо патрабаваньню службовай асобы.

Судзьдзя адхіліла хадайніцтва спадара Палякова, каб ягоныя інтарэсы падчас судовага паседжаньня прадстаўляў сябра АГП, юрыст Леанід Судаленка.

Сам Васіль Палякоў патлумачыў у судзе, што здача адбіткаў пальцаў прыніжае ягоную чалавечую годнасьць, а фарба, якой карыстаюцца ў міліцыі дзеля правядзеньня дактыляскапіі, можа пашкодзіць здароўю.

Апрача таго, адбіткі пальцаў невядома як захоўваюцца ў міліцыі. Вядомыя выпадкі, напрыклад, у Мазыры, калі актывісты здавалі адбіткі, але зараз іх ня могуць знайсьці і ад людзей зноў патрабуюць прайсьці дактыляскапічную працэдуру.

Юрыст Леанід Судаленка зьвяртае ўвагу на тое, што закон пра дактыляскапічную рэгістрацыю не прадугледжвае адказнасьці за адмову здаць адбіткі пальцаў. Судзьдзя Сыцько стварыла судовы прэцэдэнт, пакараўшы за гэта актывіста штрафам у памеры 25 базавых велічыняў.

Штраф Васіль Палякоў зьбіраецца аспрэчыць у абласным судзе, а калі спатрэбіцца, то і ў Вярхоўным судзе, і ў Камітэце ААН па правах чалавека.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Абмяркоўваем пытанне аб вызваленні яшчэ 1300 зняволеных». Трамп расказаў, пра што гаварыў з Лукашэнкам22

«Абмяркоўваем пытанне аб вызваленні яшчэ 1300 зняволеных». Трамп расказаў, пра што гаварыў з Лукашэнкам

Усе навіны →
Усе навіны

Кіты, карабель-прывід і чырвонае святло: беларус перасёк Атлантыку пад ветразем3

Колькасць машын на польскай мяжы пераваліла за 3500 — гэта рэкорд6

Сустрэча Трампа і Пуціна пачнецца а 22-й гадзіне

Толькі 1% тых, хто выжыў пасля Хірасімы і Нагасакі, пасля памерлі ад ракавых хвароб, выкліканых радыяцыяй9

«Нёман» урваў перамогу ў «Клаксвіка» па пенальці і прабіўся ў плэй-оф кваліфікацыі Лігі канферэнцый13

Прарыў расіян каля Дабраполля: ці сапраўды УСУ ўдалося нейтралізаваць пагрозу2

Трамп спадзяецца на добрую сустрэчу з Пуціным, але не лічыць яе самай важнай5

Кітаец спрабаваў пераслаць з ЗША ў шкарпэтках больш за 850 чарапах

Казахстан упершыню абышоў Расію па ВУП на душу насельніцтва7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Абмяркоўваем пытанне аб вызваленні яшчэ 1300 зняволеных». Трамп расказаў, пра што гаварыў з Лукашэнкам22

«Абмяркоўваем пытанне аб вызваленні яшчэ 1300 зняволеных». Трамп расказаў, пра што гаварыў з Лукашэнкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць