Грамадства77

Блогерка апублікавала невядомы раней фотаздымак меркаванага тэрарыста

Выглядае, што гэта здымак, зроблены відэакамерай недзе на вуліцы, на выхадзе з метро.

Выглядае, што гэта здымак, зроблены відэакамерай недзе на вуліцы, на выхадзе з метро. Плітка адпавядае той, што ляжыць на і вакол Кастрычніцкай плошчы Мінска.

Тэкст арыенціроўкі пад сканам: «Рост вышэйшы за сярэдні, 25-30 гадоў, хударлявага целаскладу, прыкметна горбіцца, твар авальны, кароткая стрыжка, пры хадзе размахвае левай рукой, правую трымае ў кішэні, крок шырокі, злёгку касалапы».

Гэта арыенціроўка вельмі падобная да апісання чалавека, якога зафіксавалі відэакамеры метро. Скрыншоты з іх запісаў былі ўчора прадэманстраваныя следчымі на прэс-канферэнцыі.

Крыніца, якая даслала фота блогерцы Zmagarka, сцвярджае, што працуе ў публічным месцы і атрымала гэты здымак і арыенціроўку на меркаванага злачынцу ад супрацоўнікаў МУС 13 красавіка. Цікава, што дадзены фотаробат быў распаўсюджаны 13 красавіка аб 11-й гадзіне раніцы, у той час як, па словах Лукашэнкі, тэрарыст быў злоўлены яшчэ 12 красавіка ўвечары і ўжо а 5-й раніцы 13 красавіка прызнаў сваю віну. Гэта можа быць звязана з інэрцыяй працы сілавых структур.

Блогерка піша таксама, што на наступны дзень, 14 красавіка, да крыніцы прыйшоў супрацоўнік у цывільным і запатрабаваў (яна падкрэслівае гэтае слова) знішчыць фотаробат з выявай чалавека на вуліцы.

Мы не публікуем фота, бо гэта магло б разгалошваць таямніцу следства і, акрамя таго, парушыць правы чалавека, які на фатаграфіі, калі ён не ёсць злачынцам.

Каментары7

Цяпер чытаюць

У Беларусі ноччу было мінус 30°С2

У Беларусі ноччу было мінус 30°С

Усе навіны →
Усе навіны

Юрась Зянковіч усур'ёз дыскутаваў з правакатарам Церахам, вядомым як Людажор. Навошта?16

Паветраныя шары зноў заляцелі ў Польшчу з Беларусі7

У Гродне прадаюць дом, дзе ёсць сапраўдны бар з ноткай беларускасці5

На пажары ў Докшыцкім раёне загінулі тры чалавекі2

Трамп сцягнуў да берагоў Ірана магутную армаду, і цяпер вырашае, што з ёю рабіць9

Як адкрыццё мяжы з Польшчай паўплывала на жыццё ў рэгіёне? Пагутарылі з гродзенцамі пра паездкі на закупы, падарожжы і чаўнакоў13

У Расіі прызналі ЛГБТ-прапагандай знакамітае фота гурта Queen13

Навукоўцы расказалі, што адбываецца з арганізмам пасля адмены Ozempic і аналагаў4

Егіпет за $900. Беларусы купілі гарачы тур і расказалі, што атрымалі за гэтыя грошы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі ноччу было мінус 30°С2

У Беларусі ноччу было мінус 30°С

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць