Улада22

МЗС Беларусі: Associated Press з’яўляецца наёмным агітатарам і інструментам заказной прапаганды

«Выкрыта чарговая спроба фальсіфікацыі рэальнага стану спраў заходняй медыйнай арганізацыяй. Гэты факт можна разглядаць як доказ таго, што агенцтва Associated Press з’яўляецца наёмным агітатарам і інструментам заказной прапаганды», —
гаворыцца ў распаўсюджаным каментарыі начальніка ўпраўлення інфармацыі — прэс-сакратара МЗС Беларусі Андрэя Савіных у сувязі з паведамленнем агенцтва Associated Press пра наяўнасць у Лівіі беларускіх наёмнікаў са спасылкай на заяву кіраўніка Групы ААН па наёмніках Хасэ дэль Прада.

«Мы атрымалі вычарпальны адказ ад кіраўніка групы ААН па наёмніках Хасэ дэль Прада аб тым, што канкрэтна ён сказаў карэспандэнту агенцтва Associated Press. Устаноўлена, што прадстаўнік ААН заявіў амерыканскаму журналісту, што ён не мае ніякай інфармацыі і таму не можа пацвердзіць прысутнасць якіх-небудзь наёмнікаў з Беларусі ў Лівіі. Заява была зроблена выразна і недвухсэнсоўна. Аналагічныя пацвярджэнні мы атрымалі ад Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека», — паведаміў Савіных.

«Як уяўляецца, ацэнку дзеянняў Associated Press можна аднесці і да іншых заходніх СМІ, якія публікавалі нататкі на гэту тэму.
Як бачна, заходнія журналісты лёгка пераступаюць праз агульнапрынятыя дэмакратычныя стандарты, калі ім гэта зручна ці адпавядае інтарэсам іх спонсараў», — лічаць у беларускім знешнепалітычным ведамстве.

Як паведамлялася раней, у тэлефонным інтэрв’ю Associated Press Прада адзначыў: «Мы правялі аналіз інфармацыі, якая атрымліваецца з розных крыніц, і даныя ўказваюць на тое, што Кадафі карыстаецца паслугамі наёмнікаў у барацьбе супраць насельніцтва Лівіі». Паводле яго слоў, адзначае АП, многія наёмнікі з’яўляюцца выхадцамі з краін Паўночнай Афрыкі, але некаторыя, як мяркуюць, прыбываюць з Беларусі.

Нагадаем, раней МЗС і Мінабароны Беларусі аспрэчвалі інфармацыю пра наяўнасць у Лівіі беларускіх ваенных. У Лівіі знаходзіцца толькі адзін ваеннаслужачы — ваенны аташэ ў складзе пасольства Рэспублікі Беларусь, удакладніла ваеннае ведамства.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча8

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча

Усе навіны →
Усе навіны

«Паліто за заробак?» Агляд асартыменту і цэн у краме «Элема» здзівіў беларусаў5

Пракуратура будзе патрабаваць смяротнага пакарання для забойцы Чарлі Кірка. Новыя падрабязнасці затрымання5

Што з выездам з Беларусі раніцай у сераду?

«Жыццё зайграла новымі фарбамі». У Гомелі ўзяла шлюб незвычайная пара: жаніху — 91 год, а нявесце — 722

Архітэктар назваў тое, што зрабілі ў Нясвіжы, «карным упарадкаваннем»15

Экс-палітвязень Сяргей Спарыш: Самае складанае — камунікацыя з крымінальнікамі2

Зяленскі: Расія плануе дзве цяжкія наступальныя кампаніі, тры папярэднія — праваліліся2

Колькасць людзей на планеце пачне скарачацца значна раней, чым вы думаеце20

Кот з Ліды рэальна танцуе пад акардэон ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча8

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць